Жывая класіка

    На базе цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

У раённым конкурсе прынялі ўдзел каля сарака вучняў 1-10 класаў у чатырох узроставых катэгорыях. Першы састаў журы, якое ацэньвала выступленні малодшых канкурсантаў, узначаліла паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі М. А. Шакун; другі, дзе змагаліся дзве старэйшыя ўзроставыя катэгорыі, – кіраўнік народна-літаратурнага аб’яднання “Рунь”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі В. Ф. Гіруць-Русакевіч.

Усе выступленні вызначаліся артыстызмам і глыбінёй пранікнення ў вобраз і сэнс твора. На фота – пераможцы, якія атрымалі Дыпломы 1-й ступені, Наталля Лён і Раман Кароткі з Яршэвіцкай ДССШ, Уладзіслаў Байсаў з Вішнева, Лізавета Ярмоленка з Багданава і Вераніка Віршыч з СШ № 1 райцэнтра. Яны прадставяць наш раён на абласным этапе конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка, які пройдзе 26 мая ў Мінску.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА

Жывая-класіка-1

Жывая-класіка-2

Жывая-класіка-3

Жывая-класіка-4

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars