Поспехі і дасягненні юных спартсменаў

Спорт

    У красавіку выхаванцы ДЮСШ Валожынскага раёна прымалі ўдзел у першынстве Мінскай вобласці па настольным тэнісе, якое прайшло ў Дзяржынску. У спаборніцтвах удзельнічалі юнакі і дзяўчаты 2005 і 2006 гадоў нараджэння.

У камандным заліку ў малодшай узроставай групе Надзея Кавалёва і Дзіяна Ліхтаровіч святкавалі перамогу. Іх старэйшыя сяброўкі Лізавета Сучкевіч і Анастасія Рагель сталі бронзавымі прызёрамі. Аналагічна атрымалася і ў камандных гульнях сярод юнакоў. Хлопчыкі 2006 года нараджэння Ягор Шчогалаў і Ілля Крук занялі першае месца, а старэйшыя Мацвей Ліхтаровіч і Уладзіслаў Адашкевіч – трэцяе.

У асабістым заліку Дзіяна Ліхтаровіч стала чэмпіёнкай вобласці. Яе сяброўка па камандзе Надзея Кавалёва паказала другі вынік. Сярод хлопчыкаў другое месца заваяваў Ягор Шчогалаў, трэцяе – Мацвей Ліхтаровіч.

 

У рамках спартакіяды школьнікаў на стадыёне мікрараёна Сельгастэхніка прайшоў раённы лёгкаатлетычны крос, у якім прынялі ўдзел каманды 15 устаноў адукацыі. У складзе кожнай каманды было па тры юнакі і тры дзяўчыны 2000-2001, 2002-2003 і 2004-2005 гадоў нараджэння. Галоўным суддзёй спаборніцтваў быў трэнер А. С. Чарняўскі.

Перамогу ў кросе святкавала каманда Івянецкай сярэдняй школы. Другое і трэцяе месцы занялі каманды лёгкаатлетаў гімназіі № 1 і СШ № 2 райцэнтра.

У асабістым першынстве на дыстанцыі 1000 метраў сярод дзяўчат 2004-2005 гадоў нараджэння перамагла Ксенія Каласоўская, другі і трэці вынікі паказалі Надзея Каландарава і Дзіяна Пашкоўская. Сярод дзяўчат 2002-2003 гадоў нараджэння тройка прызёраў выглядае наступным чынам: Вераніка Карачун, Ангеліна Жаўрыд і Вераніка Татур (з аднолькавым вынікам занялі другое месца) і Яна Явідовіч. У старэйшай групе першынствавала Лізавета Каранік, другое і трэцяе месцы занялі Крысціна Ламака і Ганна Курыловіч.

Сярод юнакоў на дыстанцыі 1000 метраў у малодшай падгрупе лепшы вынік паказаў Данііл Выдронак, другое і трэцяе месцы занялі Аляксей Галубовіч і Арцём Адамовіч. У сярэдняй падгрупе на гэтай жа дыстанцыі лепшым быў Ілля Шаўлюк. На другім месцы – Кірыл Літвін, на трэцім – Дзяніс Шыдлоўскі. Юнакі 2000-2001 гадоў нараджэння спрачаліся на дыстанцыі 2000 метраў. Перамогу святкаваў Арцём Чупрыс, другое і трэцяе месцы занялі Арцём Русакевіч і Мікалай Сініцкі.

 

    Адкрыты турнір гарадскога пасёлка Івянец па міні-футболе, прысвечаны Першамаю, сабраў пяць мужчынскіх каманд. Тры каманды выставілі гаспадары пляцоўкі, прыехалі аматары футбола з Валожына і Ракава.

Перамогу ў турніры святкавала зборная Валожына, другое і трэцяе месцы занялі каманды Івянец-1 і Івянец-2. Камандзе-пераможцы ўручана грашовая прэмія аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, усёй тройцы прызёраў – граматы аддзела.

 

    Адбылося асабістае першынство раёна па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2003-2004 гадоў нараджэння і 2005-га і маладзейшых.

У старэйшай групе сярод дзяўчат перамагла Анастасія Рагель з гімназіі, другое і трэцяе месцы занялі Вольга Капыша з Гародзькаўскай школы і Марыя Пякарская з Ракаўскай.  У юнакоў першае і другое месцы заваявалі прадстаўнікі Ракаўскай СШ Данііл Жашкевіч і Канстанцін Казак, трэцяе – гімназіст Максім Пупко. У малодшай падгрупе ў дзяўчат усе тры прызавыя месцы размеркавалі паміж сабой юныя тэнісісткі з Ракаўскай СШ: Дзіяна Ліхтаровіч, Надзея Кавалёва і Дзіяна Кашэўская. У хлопчыкаў лепшы вынік паказаў ракаўчанін Мацвей Ліхтаровіч, другое і трэцяе месцы занялі браты Ягор і Мікалай Шчогалавы, якія вучацца ў СШ № 2 райцэнтра.

Наталля ШТЭЙНЕР



Добавить комментарий