Адзначаны на абласным узроўні

Общество

    На працягу мінулага года па ініцыятыве Мінаблвыканкама ў вобласці праводзіўся агляд-конкурс па добраўпарадкаванні машынных двароў сельгаспрадпрыемстваў. Пры падвядзенні вынікаў станоўча адзначаны і наш аграпрамысловы комплекс.

Валожыншчына, абышоўшы Уздзенскі раён і саступіўшы Лагойскаму, заняла другое месца на п’едэстале лідарства ў намінацыі “Лепшы раён па добраўпарадкаванні машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-абслуговых баз да работы ў зімовых умовах і машынна-трактарных паркаў да палявых работ”. Узнагародай сталі Ганаровая грамата Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і грашовая прэмія ў памеры 600 базавых велічынь. Азначаная сума хутка паступіць на баланс райбюджэту, і ёй знойдзецца карыснае прымяненне. А мы віншуем рупліўцаў, дзякуючы старанням якіх і ўдалося дасягнуць высокага рэзультату.

Сяргей САДОЎСКІ



Добавить комментарий