Першае месца работы…

Молодежный курьер

Першае месца работы, як і радзіму, нават каб і хацеў сцерці з памяці, не атрымаецца. Тут, дзе назапашваўся вопыт, як жыццёвы, так і прафесіянальны, пачынаецца самастойнасць і сталенне асобы.

Для маладога спецыяліста Таццяны КРОТАВАЙ такім радком у біяграфіі стаў СВК “Суднікаўскі”, куды дзяўчына прыехала па размеркаванню пасля заканчэння Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта. Сур’ёзная, удумлівая Таццяна спадабалася кіраўніцтву гаспадаркі, і новаму члену калектыву нават было прапанавана заняць адну з галоўных пасад. Паразважаўшы, выпускніца адмовілася, рашыла, што пачынаць трэба з азоў. Зараз яна працуе бухгалтарам. Пасля работы спяшаецца дадому. Тут таксама спраў хапае: цяжкавата адной упраўляцца ў вялікім сучасным будынку, які ёй выдзеліў СВК, тым больш што яна – карэнная гараджанка.

Алена ЗБІРЭНКА.

Фота Сяргея БОБРЫКА.



Добавить комментарий