Зазелянелі маладзенькія дубровы…

Общество

    Амаладжэнне лясоў на тэрыторыі раёна ідзе шпаркімі тэмпамі. У ДЛГУ “Валожынскі лясгас” паведамілі, што сёлета работнікі лясніцтваў ужо пасадзілі маладзенькую расліннасць на 46 гектарах. 4 гектары з гэтай плошчы займаюць дубы, 1 – ясень, астатнюю – саджанцы сасны і елкі.

Вялікую ўвагу арганізацыя надае азеляненню ўчасткаў ляснога фонду, на якіх утварыліся ветравальна-бураломныя лесасекі. Асноўная іх колькасць размясцілася на тэрыторыях Валожынскага, Івянецкага і Пяршайскага лясніцтваў. Акрамя таго, работнікі лясной гаспадаркі ўласнымі сіламі правялі дапаўненне лясных культур на плошчы 40 гектараў, а таксама папоўнілі міні-дэндрапаркі саджанцамі туі. Адбылося і азеляненне наваколля каля крынічкі г. Валожына: там ужо растуць 1,5 гектара еўрапейскай лістоўніцы.

Работнікі лясгаса аказалі вялікую дапамогу і калегам са Смалявіч. Працуючы двухтыднёвымі зменамі па 25 чалавек, яны аднавілі расліннасць на 213 гектарах пашкоджанага ўраганам лесу.

Сяргей САДОЎСКІ



Добавить комментарий