Дапаможам добрымі справамі

Молодежный курьер

    Сёння слова «валанцёр» ужо нікога не здзіўляе. Кожны ведае, што валанцёры – гэта добраахвотнікі, якія дапамагаюць бескарысліва, ад чыстага сэрца.

Напачатку майскіх дзён валанцёры атрада «Добрае сэрца» сярэдняй школы № 1 г. Валожына наведалі жыхарку райцэнтра Кацярыну Паўлаўну Чараповіч, якая жыве адна. У рамках акцыі «Дапаможам добрымі справамі» ўдзельнікі валанцёрскага руху дапамаглі жанчыне знасіць дровы ў хлеў. Удзел у акцыі прынялі навучэнцы 10-11 класаў Валерыя ГАС, Ілля КАСПЯРОВІЧ, Кацярына МУЧЫНСКАЯ, Анастасія КЕЛЬ, Яўген МАХІНА, Аляксей СТАНКЕВІЧ, Лізавета ВАЛАШЭНКА, Сяргей КАРАНІК.

Тэкст і фота Алены ТРУС



Добавить комментарий