Нахлынулі ўспаміны…

Общество

Добры дзень, паважаная рэдакцыя! Я рэгулярна і з вялікім задавальненнем чытаю старонкі раённай газеты “Працоўная слава”, а тэматычны выпуск “Матчына песня”, наогул, перачытваю па некалькі разоў. Зноў захацелася даслаць на праект песню.

Летам я пабывала ў Мядзелі на юбілейным дні нараджэння сваёй стрыечнай сястры. За святочным сталом сабраліся самыя родныя і блізкія. Вельмі шмат было ўспамінаў пра далёкае пасляваеннае дзяцінства, пра юнацкія гады. А затым павольна заспявалі бабуліны і матуліны песні.

На суд чытачоў я хачу прадставіць песню, якую нават не памятаю, дзе і ад каго пачула ўпершыню. У яе радках паказана ўсё жыццё чалавека з маленства да сталага ўзросту.

Детский садик, что пчелиный рой,

Там детишки бегают гурьбой.

Бегают, смеются и поют,

А минуты все бегут, бегут.

У аллеи, где большой фонтан,

Сероглазый маленький пацан

На скамейке с девочкой сидит,

Шепеляво он ей говорит:

– Слушай, Катя, вырасту большой,

Мы тогда поженимся с тобой,

Отращу для гордости и для красы,

Как у дяди дворника, усы.

Годы мчатся, словно ураган,

Стал студентом маленький пацан,

А Катюше восемнадцать лет,

Расцвела она, как маков цвет.

…Помнишь, Катя, тот большой фонтан

И тот гибкий, маленький твой стан.

Эх, куда девалась красота,

Поседела даже борода.

Валянціна БУРКО, в. Янішкі Вішнеўскага сельсавета.



Добавить комментарий