Велічныя сімвалы краіны

Официально

    Мітынг у гонар галоўных дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь пачаўся з узняцця флага. Да флагштока, што размяшчаецца ў скверы ля райвыканкама, вядучыя запрасілі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Аляксея Іванавіча Санталава і ветэрана працы Сяргея Сяргеевіча Маляўскага.

Урачысты момант атрымаўся па-сапраўднаму хвалюючым. У тыя хвіліны, пакуль флаг узнімаўся ў вышыню, прысутныя сталі ўдзельнікамі акцыі “Спяваем гімн разам”.

З вітальным словам да прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, моладзі, вайскоўцаў звярнуўся Сяргей Францавіч Глінскі. Старшыня раённага Савета дэпутатаў падкрэсліў: “Дзяржаўная сімволіка адлюстроўвае гераізм народа, яго поўную драматызму гісторыю, а мастацкае ўвасабленне герба і флага адпавядае велічнаму спалучэнню мінуўшчыны, сучаснасці і будучыні Рэспублікі Беларусь”.

Старшыня раённага савета ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” Марыя Валянцінаўна Кушнір прадставіла хлопчыкаў і дзяўчынак – акцябрат СШ № 1 г. Валожына, якім выпаў гонар стаць піянерамі менавіта ў гэты святочны дзень. Міраславу Барладзяну, Мілане Жукоўскай, Дзмітрыю Мошку, Ганне Місевіч, Карыне Насовіч, Аляксандру Паталею, Анастасіі Праабражэнскай, Івану Пучкову, Максіму Садоўскаму, Юрыю Скадорву, Алісе Сільчанка, Ягору Субачу піянерскія гальштукі павязалі людзі, чыё дзяцінства было непарыўна звязана з дзейнасцю піянерскай арганізацыі, – С. Ф. Глінскі, А. І. Санталаў, С. С. Маляўскі, а таксама старшыня каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый І. С. Каваленка.

Узвышаны настрой падтрымалі работнікі культуры. Яны ўключылі ў праграму святочнага канцэрта нумары, прысвечаныя любові да роднага краю. Валожынскія паэткі Валянціна Гіруць-Русакевіч і Марыя Шакун дарылі слухачам свае вершы, інструментальны дуэт “Карнавал” у складзе Алега Каранеўскага і Аксаны Зянько прывёў у захапленне гледачоў майстэрскім валоданнем баянам і акардэонам. Калектывы “Сваякі”, “Звонкія галасы”, “Спяваючыя сэрцы”, хор работнікаў культуры, Святлана Гомель, Аляксандр Шаўчэнка, Таццяна Рыснік, Аляксандра Рэут, Аксана Квач натхнёна спявалі песні, што складаюць залаты фонд беларускай эстрады.

Падчас канцэрта былі падведзены вынікі раённага конкурсу малюнкаў “Мая Радзіма Беларусь”. Дыпломам за першае месца адзначана выхаванка Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў Ясфір Вішнеўская, другое месца заняў Аляксандр Мярзлікін (Івянецкая ДШМ), а трэцяе – Дар’я Вайцяхоўская (Валожынская ДШМ). Юныя мастакі атрымалі памятныя падарункі.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Велічныя-сімвалы-краіны-1

Велічныя-сімвалы-краіны-2



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *