Дыскатэка «Аварыя»

Закон и порядок

У студзені ўступіў у дзеянне новы артыкул Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Згодна з ім, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы нясуць адказнасць за знаходжанне непаўналетніх на начных дыскатэках. За дапушчанае правапарушэнне адказным асобам пагражае штраф у памеры ад пяці да пяцідзесяці базавых велічынь.

Тое, што непаўналетнія маюць права знаходзіцца ў грамадскім месцы ў будзённыя дні да 22 гадзін, а ў выхадныя і канікулы – да 23-ох, ужо даўно зацверджана нарматыўнымі актамі. Выкананне такога патрабавання ўскладалася цалкам на бацькоў, цяпер жа гэту адказнасць з імі раздзеляць і арганізатары начных дыскатэк. Ужо ў мінулыя выхадныя ў памяшканнях, дзе моладзь звычайна бавіць вольны час, былі вывешаны аб’явы наконт таго, што кожны наведвальнік павінен мець пры сабе пашпарт і што непаўналетні можа адпачываць у грамадскім месцы толькі да 22 гадзін.

Супрацоўнікамі праваахоўных органаў будуць праводзіцца спецыяльныя рэйды па кантролю за выкананнем новых патрабаванняў адміністрацыйнага заканадаўства. Як паказвае вопыт, асаблівую ўвагу неабходна праявіць загадчыкам сельскіх клубаў: не забывайце, што студэнт-першакурснік яшчэ не адзначыў сваё паўналецце і таму знаходзіцца на дыскатэцы можа толькі да 22-ух. У адваротным выпадку вы заплаціце за яго значны штраф.

Алег КАРАЧУН, начальнік інспекцыі

па справах непаўналетніх РАУС.

Алена ЗБІРЭНКА.



Добавить комментарий