Не пакідайце дзяцей адных!

Общество

   Акцыя з такой назвай ніякім чынам не дысанавала з мерапрыемствамі, што праходзілі паралельна на плошчы свабоды ў нядзелю.

Інспектар па прапагандзе РА МНС Алеся Радвіловіч паведаміла наступнае: «Акцыя мае рэспубліканскі маштаб, праходзіць яна ў тры этапы. Першым пунктам агульнай праграмы было наведванне дома сямейнага тыпу і шматдзетных сямей. Завітаўшы ў госці, мы правялі гутаркі, віктарыны, конкурсы. Дарэчы, спонсарам выступіў магазін “Капрыз”, гаспадыня якога прадаставіла ўдзельнікам сертыфікаты на 35-працэнтную скідку пры набыцці пэўных тавараў. Праведзена і сустрэча са школьнікамі ў кінатэатры “Юнацтва”, дзе мы таксама разыгралі некалькі прызоў ад піцэрыі “Загадка”. Другі этап акцыі – арганізацыя бацькоўскіх сходаў у школах. Трэці будзе праходзіць у рамках святкавання Дня абароны дзяцей. Тое, што адбываецца сёння, – гэта кампанія “Ганарымся, што навучылі”».

Супрацоўнікі райаддзела прадаставілі магчымасць бацькам самастойна расказаць сваім дзецям пра ўсе рызыкі, звязаныя з агнём. У гульнёвай форме юныя гараджане знаёміліся з правіламі супрацьпажарнай бяспекі. Жадаючыя мелі магчымасць пабываць у кабіне пажарнага аўтамабіля, апрануць спецадзенне. Атрымалі яны і інфармацыю аб выкарыстанні спецабсталявання.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий