Намаганні трэба аб’яднаць

Общество

    У навукова-практычным семінары для актыву рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, які прайшоў нядаўна ў Нацыянальнай акадэміі навук, удзельнічалі 50 чалавек з вобласці. Сярод іх былі і прадстаўнікі Валожыншчыны.

У час работы семінара, дзе разглядаліся філасофскія і сацыяльна-палітычныя асновы дзейнасці грамадскіх фарміраванняў у Рэспубліцы Беларусь”, наш раён прадстаўлялі старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Францавіч Глінскі і старшыня райарганізацыі РГА “Белая Русь” Алена Іванаўна Клачко.

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі прасачылі гісторыю ўзнікнення палітычных партый і рухаў, іх структуру ў рэаліях сённяшняга жыцця. Абмяркоўваліся таксама асноўныя задачы грамадскіх аб’яднанняў у дасягненні ўстойлівага развіцця Беларусі, агучваліся вынікі сацыялагічных даследаванняў дзейнасці айчынных палітычных партый і рухаў, а таксама даследаваліся роля і ўдзел палітычных партый у функцыянаванні палітычнай сістэмы краіны. Галоўны вывад семінара-практыкуму – у сучасным свеце няма той адназначнасці, якая назіралася пры станаўленні класічных грамадска-палітычных рухаў. Гэта не добра і не дрэнна – такі закон жыцця. А каб не памыліцца, робячы наступны крок у развіцці краіны, неабходна прытрымлівацца навукова абгрунтаваных рашэнняў. Праца гэта доўгая, карпатлівая, але неабходная. Каб выканаць яе, намаганні аб’яднаюць і вучоныя, і палітыкі.

У рамках мерапрыемства запрошаныя наведалі батанічны сад, інстытуты фізікі і гісторыі, музей старажытнабеларускай культуры, цэнтральную навуковую бібліятэку, выставу дасягненняў НАН Беларусі, музей гісторыі Беларусі.

Матэрыял падрыхтаваў Сяргей САДОЎСКІ



Добавить комментарий