Майстар глінянай прыгажосці

Общество

Юрый Казіміравіч МОЙСА працуе фармоўшчыкам на ААТ “Івянецкі завод мастацкай керамікі”. У яго рукі будучая прыгажосць трапляе ў выглядзе глінянай масы, нарэзанай на цыліндрычныя кавалкі. Так званыя “валюшкі” ў выніку неабходных маніпуляцый набываюць форму. Акрамя гэтага, працэс уключае: падвяльванне, сушку, 1-ы абпал, пакраску, нанясенне глазуры, 2-і абпал… Карпатлівая праца патрабуе цярпення і дакладнасці, але Юрый Казіміравіч займаецца ёй амаль дзесяць гадоў. Вынікамі задаволены – з-пад яго рук выходзяць карысныя рэчы, якім калегі фармоўшчыка надаюць канчатковы выгляд. Асаблівым попытам карыстаюцца кашпо для хатніх кветак. Дарэчы, фармоўка гэтай прадукцыі патрабуе сапраўднага прафесіяналізму, асабліва калі гаворка ідзе пра вырабы вялікіх памераў.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий