Тэлефон міліцыі – 102

Закон и порядок

“ХЛЕБАСОЛЬНЫ” ІНТАРЭС

Жыхарка вёскі Лабы папрасіла дапамогі ў праваахоўных органаў у пошуках злодзея, які скраў яе харчовыя прыпасы. Злачынец хутка быў затрыманы. Ім аказаўся мужчына 1968 года нараджэння, ураджэнец вёскі Залессе. На дадзены момант ён нідзе не працуе і не мае пастаяннага месца жыхарства, неаднаразова парушаў закон. Апошні раз атрымаў судзімасць па артыкуле “крадзеж” у мінулым годзе. Зараз мужчына арыштаваны і харчуецца ў “казённым доме”.

АДПЛАЦІЎ… ПЛОТУ

Быў самы пачатак працоўнага дня, калі ў дзяжурнай часці РАУС раздаўся тэлефонны званок. Мужчына на другім канцы проваду паведаміў, што ён супрацоўнік КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167”, а праблема такая: паламана агароджа вакол іх прадпрыемства.

Выехаўшы на месца здарэння, міліцыя зафіксавала дадзены крымінальны факт. Устаноўлена, што нехта ноччу з хуліганскіх памкненняў, груба парушаючы грамадскі парадак, паламаў некалькі праслаў плота. Урон ацэнены ў суму 50 рублёў 40 капеек. Узбуджана крымінальная справа, вядуцца пошукі вінаватай асобы.

АДГАЛОСАК ПАЧАТКУ МІНУЛАГА СТАГОДДЗЯ

12 мая ад жыхара Адамова паступіла паведамленне аб тым, што на полі непадалёку іх вёскі выяўлены боепрыпасы часоў Вялікай айчыннай вайны. На месца небяспечнай знаходкі тэрмінова была накіравана сапёрная група. Спецыялісты ўстанавілі, што гэта артылерыйскі снарад дыяметрам 152 міліметры з узрывальнікам, але не апошняй вайны, а Першай сусветнай. Снарад абясшкоджаны ў кар’еры непадалёку Адамова.

Матэрыял па міліцэйскіх зводках падрыхтавала

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий