Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

    Больш за чатыры гады вядзецца ў райцэнтры будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

Наш райцэнтр, напэўна, адзін з нямногіх у рэспубліцы, дзе такога сацыяльнага аб’екта да гэтага часу няма. Паспела вырасці не адно пакаленне дзяцей, якое марыла пра басейн. ФАК трапіў у спісы аб’ектаў незавершанага будаўніцтва. На дадзены момант на будаўнічай пляцоўцы заўважана ажыўленне. У красавіку адноўлена фінансаванне: з абласнога бюджэту выдзены 2 мільёны рублёў. Вядуцца аддзелачныя і пусканаладачныя работы. Поўным ходам ідзе закупка абсталявання. У дзень тут працуюць больш за 100 рабочых розных спецыяльнасцей. Генеральны падрадчык – ААТ “ПМК-188”.

    Мінская абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа ў чарговы раз выдзеліла для грамадзян Украіны, перасяленцаў з Данецкай і Луганскай абласцей, ваўчары на набыццё прадуктаў і адзення.

На наш раён размеркаваны 12 ваўчараў на суму 1200 рублёў. Такую дапамогу за сакавік-чэрвень атрымаюць тры сям’і: дзве з іх пражываюць у вёсцы Манькаўшчына і адна — у Кіяўцы. На ваўчары яны могуць па жаданні набыць прадукты ў магазіне “Мінскі край” ці адзенне ва Універмагу.

 

    У Лагойску адбылося абласное свята, прысвечанае Міжнароднаму дню сям’і. Падчас яго праводзіўся конкурс “Мнагадзетная сям’я года Міншчыны”.

У ліку гасцей на свята была запрошана і мнагадзетная маці з нашага раёна Марына Сяўрук, сям’я якой прымала ўдзел у занальным этапе абласнога конкурсу на лепшую мнагадзетную сям’ю. Як і іншым прадстаўнікам сем’яў, што ўдзельнічалі ў занальных этапах, жанчыне былі ўручаны Падзячнае пісьмо і памятны падарунак.

 

    У Івянецкім дзіцячым доме-інтэрнаце ганарацца сваёй цяпліцай, што ўжо шмат гадоў радуе ўраджаем вітаміннай зеляніны, першых агуркоў і памідораў.

Вырошчваюць тут і расаду кветак, якой хапае, каб аздобіць усю вялікую тэрыторыю ўстановы.  Сёлета вырасцілі расаду каля 20 найменняў кветак. Упершыню паспрабавалі з галінак вырошчваць туі, якіх высаджана ўжо больш за 20 кустоў. А яшчэ на тэрыторыі прапісаліся 25 кустоў сартавых руж.

 

    18-20 мая ў Любані прайшоў ХI абласны фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці “Чароўны куфэрак”.

Удзел у фестывалі прымаў узорны тэатр лялек “Вандроўка” Івянецкага гарпасялковага дома культуры, які  вынес на суд журы і гледачоў спектакль па п’есе І. Сідарчука “Кветкі пад ліўнем”. Значны ўклад у нараджэнне спектакля ўнесла малады рэжысёр Дома культуры Бажэна Нюшкова. Калектыў атрымаў Дыплом “За ўвасабленне твора беларускай драматургіі”.

 

    18 мая ў Валожне праходзілі занальныя спаборніцтвы па стрытболе сярод дзяцей і падлеткаў 2002-2003 гадоў нараджэння, якія займаюцца ў групах і секцыях па месцы жыхарства.

Сярод юнакоў перамогу святкавала каманда нашага горада (трэнер Л. У. Хвядчэня), другое месца заняла каманда Мінскага раёна, трэцяе – Вілейкі.  У дзяўчат таксама першае месца заняла каманда Валожына (трэнер І. І. Філістовіч), другі вынік паказалі іх равесніцы з Вілейкі, трэці – з  Мядзеля.  Каманды-пераможцы прымуць удзел у абласных спаборніцтвах.

 

    Выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі наведалі дзіцячую бібліятэку горада.

Для іх правялі экскурсію па залах. Асабліва дзяцей уразіла чытальная зала “Малышок”, дзе сабраны незвычайныя кніжкі. Кожнаму госцю падарылі кніжкі, настольныя гульні, часопісы, наклейкі.

 

    У цэнтры творчасці дзяцей і моладзі прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Общение” на тэму – “Быць мацней абставін”.

У пасяджэнні прымалі ўдзел старшакласнікі гарадскіх школ, сярод якіх былі і вучні 8 класа гімназіі, што разам з кіраўніком Т. П. Кезік працуюць над праектам “Роўны навучае роўнага” ў раённым аддзеле Хрысціянскай садружнасці дарослых і маладых. Усё пасяджэнне клуба  праходзіла ў форме трэнінгаў, можна было задаваць пытанні і атрымаць адказы. Спецыяліст сацыяльна-педагагічнага цэнтра Т. Доўнар-Слізская засяродзіла ўвагу падлеткаў на яшчэ адной надзвычай актуальнай праблеме – Інтэрнэт-залежнасці, разам спрабавалі разабрацца, як у век глабальнай камп’ютарызацыі не паддацца такой “хваробе”.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars