Жыве імя Янкі Купалы

Жыве-імя-Янкі-Купалы-2

    У маі традыцыйна праходзіць акцыя “Ноч музеяў”. Арганізатары з кожным годам імкнуцца зрабіць праграму больш яскравай і цікавай. Сёлета мерапрыемства праводзілася Валожынскім краязнаўчым музеем сумесна з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы. Арт-гасцёўня “Дзвюх плыняў вечнае зліццё” была прысвечана Янку Купалу і яго жонцы, ураджэнцы Валожыншчыны Уладзіславе Станкевіч.

Распачалася акцыя ў выставачнай зале на першым паверсе, дзе адбылася прэзентацыя выставы з Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы “У дыялогу культур: Янка Купала і Францыя”. У ролі вядучай выступіла дырэктар музея Н. П. Лоўчая. Работнікі культуры Валожына прадсталі ў вобразах купалаўскіх герояў. Янку Купалу адмыслова сыграў А. В. Язерскі, а непараўнальную Уладзіславу Станкевіч – Н. П. Нямкевіч. Каля ролл-ап стэндаў адбываліся невялічкія тэатральныя дзеі, чыталіся вершы, дарэчы прыйшлася ігра на скрыпцы Сабіны Пятроўскай з Ракава, што вучыцца ў Маладзечанскім музычным каледжы. У гэтай жа зале прайшла відэапрэзентацыя аб жыцці і творчасці Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч, якую прадаставіў для паказу музей Янкі Купалы.

Затым усе ўдзельнікі арт-гасцёўні падняліся на другі паверх, дзе змаглі пазнаёміцца з фотавыставай Міколы Лінніка “Жыве імя Купалы”. Аўтар расказаў прысутным пра свае работы, пра адносіны да творчасці знакамітага паэта і наогул да яго асобы. Ён адзначыў, як важна, каб кожны беларус мог асэнсаваць уплыў Янкі Купалы на лёс роднай краіны, яго імя заслугоўвае вялікіх павагі і пашаны. На выставе прадстаўлены фотаздымкі, на якіх адлюстравана, як ушаноўваецца памяць пра беларускага песняра, сярод іх – помнікі ў розных мясцінах нашай краіны і ў замежных, дзе давялося пабываць Міколу Лінніку.

Усе жадаючыя змаглі прыняць удзел у акцыі “Чытаем Купалу разам”. Кожны прадэкламаваў найбольш блізкія для яго творы знакамітага паэта. Падчас работы арт-гасцёўні можна было сфатаграфавацца з вобразамі купалаўскіх герояў. Рэтра-здымкі будуць доўга напамінаць аб прыемных імгненнях. На працягу ўсяго мерапрыемства працавала арт-кафэ, дзе можна было пачаставацца духмяным чаем з пячэннем. Асабліва даспадобы ласункі прыйшліся маленькім наведвальнікам выставы.

Каля будынка музея адбыўся канцэрт, у якім прагучалі песні на словы Я. Купалы і К. Буйло, а таксама беларускія народныя творы. У музычнай старонцы прынялі ўдзел ансамбль народнай песні «Сваякі», Аксана Квач і фальклорны гурт “Гасцінец”. Тут жа прайшоў майстар-клас “Старадаўнія беларускія танцы”.

Выстава з экспанатамі, якія прадаставіў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, будзе знаходзіцца на другім паверсе Валожынскага краязнаўчага музея да 20 чэрвеня.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Жыве-імя-Янкі-Купалы-1

Жыве-імя-Янкі-Купалы-2

Жыве-імя-Янкі-Купалы-3

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars