“Нічыйнае” багацце

Закон и порядок

Не спатрэбілася следчым шмат часу для таго, каб устанавіць злодзея, які ўкраў у вёсцы Роўкавічы пісьмовы стол і чатыры крэслы. Мужчына да гэтага выпадку ніколі ў поле зроку праваахоўнікаў не пападаў, вёў сябе законапаслухмяна. Свой антыграмадскі ўчынак растлумачыў тым, што вельмі мэбля прыглянулася – пасля рэстаўрацыі яна магла б упрыгожыць яго будучую аграсядзібу. Дом здаўся хціўцу нежылым, “нічыйным”. Мужчына сам сабе дазволіў распарадзіцца чужой маёмасцю, хоць яна і знаходзілася пад замком. На самай жа справе і падворак, і будынак мелі гаспадыню, якая і паведаміла ў міліцыю аб крадзяжы.

Калі сумленне адсутнічае, то ўрок аб тым, што такое “добра” і “дрэнна” можа прыпаднесці Крымінальны кодэкс. Толькі плата за навуку дарагая – свабода…

Алена ЗБІРЭНКА,

Аксана САГАДЗІН, следчы, маёр юстыцыі



Добавить комментарий