Вызначылі савет і дэлегатаў

sm_full.aspx

    Напрыканцы мая ў Маладзечанскім Палацы культуры на V справаздачна-выбарнай канферэнцыі Мінскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” падвялі вынікі 10-гадовай дзейнасці.

Валожынскую раённую арганізацыю гэтага грамадскага аб’яднання прадстаўлялі старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Францавіч Глінскі, дырэктар гімназіі № 1 г. Валожына Алена Іванаўна Клачко, загадчык метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Вера Іванаўна Каранік, вядучы спецыяліст па арганізацыйна-кадравай рабоце райарганізацыі РГА “Белая Русь” Людміла Раманаўна Прывал.

Перад пачаткам канферэнцыі дэлегаты і госці ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу ў Парку культуры і адпачынку імя Перамогі. Афіцыйнае мерапрыемства адкрыў старшыня абласной арганізацыі Віктар Аляксандравіч Гумінскі. У дакладзе ён адзначыў актыўную і паслядоўную работу раённых арганізацый, накіраваную на кансалідацыю і аб’яднанне жыхароў вобласці, павышэнне іх паўсядзённай актыўнасці ў вырашэнні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну. За справаздачны перыяд назапашаны станоўчы вопыт па падрыхтоўцы і правядзенні грамадска-палітычных мерапрыемстваў, акцый сацыяльнай накіраванасці.

На канферэнцыі былі абраны кіруючыя органы. У склад Савета абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” увайшла старшыня райарганізацыі Алена Іванаўна Клачко. Дырэктар гімназіі таксама трапіла ў спіс дэлегатаў на III з’езд Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання. Акрамя яе, ад нашага раёна туды паедзе намеснік старшыні райвыканкама Пётр Іосіфавіч Бібік.

Старшынёй абласной арганізацыі “Белая Русь” абрана першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Святлана Аляксандраўна Баранок.

Прыемна адзначыць, што Граматай Мінскай абласной арганізацыі ўзнагароджана былая старшыня Валожынскай грамадскай суполкі, а цяпер намеснік старшыні Пухавіцкага райвыканкама Н. А. Чарнышова. Наталля Анатольеўна стаяла ля вытокаў стварэння раённай арганізацыі і паспяхова кіравала ёй на працягу 10 гадоў.

У якасці сюрпрызу дэлегатам і гасцям канферэнцыі падарыў насычаную канцэртную праграму заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь сімфанічны аркестр Маладзечанскага музычнага каледжа ім. М. К. Агінскага пад кіраўніцтвам Рыгора Сарокі.

Матэрыял падрыхтаваў Сяргей САДОЎСКІ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars