Ганарымся, што навучылі!

Ганарымся, што навучылі!

    У рамках кампаніі “Ганарымся, што навучылі” работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях традыцыйна праводзяць мерапрыемствы з дзецьмі і іх бацькамі. Адна з такіх сустрэч прайшла ў сярэдняй школе № 1 г. Валожына.

Прысутныя ўдзельнічалі ў розных конкурсах, віктарынах, прайшлі спецыяльнае тэсціраванне на сайце МНС. Першакласнікі падчас мерапрыемства паказалі выдатныя веды правіл бяспекі. А галоўнае ў гэтым тое, што, як дзейнічаць у надзвычайнай сітуацыі або як яе пазбегнуць, дзеці даведаліся не толькі ад настаўніка, але і ад сваіх бацькоў. Дарослыя, якія былі на мерапрыемстве, з упэўненасцю могуць ганарыцца тым, што навучылі…

Алеся РАДВІЛОВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars