Захапіліся цікавымі конкурсамі

Захапіліся цікавымі конкурсамі

    Сфарміраваць паняцце, што жыццё – не гульня, навучыць дзяцей асцярожна ставіцца да свайго здароўя, выконваць правілы бяспечных паводзін павінны бацькі! А незаменнымі памочнікамі ў гэтым становяцца настаўнікі і выратавальнікі, якія праводзяць з дзецьмі заняткі.

У рамках першага этапу акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!” у кінатэатры “Юнацтва” выратавальнікі арганізавалі цікавае і пазнавальнае мерапрыемства і напомнілі прысутным аб асноўных правілах пажарнай бяспекі. Удзел у акцыі прыняў таксама і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Алег Карачун. А гульнявая праграма не пакінула абыякавым ні аднаго з удзельнікаў. Яна настолькі захапіла дзяцей, што яны не маглі ўстаяць на месцы. Кожны хацеў прыняць удзел у конкурсах і атрымаць выдатны падарунак.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі акцыі ў вялікай кіназале прагледзелі некалькі серый мультфільма “Чароўная кніга МНС”. У рамках мерапрыемства была разыграна латарэя. Пераможцы атрымалі скідку 15% на піцу ў піцэрыі “Загадка”, што знаходзіцца ў будынку кінатэатра. Там з дзецьмі выратавальнікі правялі дадатковыя конкурсы.

Алеся РАДВІЛОВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars