Прывучыць да самастойнасці

7df21fb4220e01d27a73882882753352

    Праблема бяспекі дзяцей у перыяд летніх канікул паўстае асабліва востра. Менавіта ў гэты час яны часцей за ўсё застаюцца без нагляду дарослых. Забараніць дзіцяці пазнаваць свет немагчыма, наша задача – падстрахаваць яго, навучыць і папярэдзіць трагедыю, быць побач і ў той жа час на крок наперадзе.

Паважаныя бацькі, звяртаем вашу ўвагу на тое, што асцярожнасці ў абыходжанні з агнём трэба вучыць дзяцей з першых гадоў жыцця і ўвесь час. Нашы з вамі намаганні павінны быць накіраваны на штодзённую прафілактычную работу з дзецьмі, каб калі не выключыць, то хаця б звесці да мінімуму колькасць пажараў і іншых надзвычайных сітуацый з іх удзелам.

Неабходна навучыць дзяцей самастойнасці. Яны павінны ведаць, што нельга сыходзіць далёка ад дома, нельга нічога браць у незнаёмых дарослых. Нельга знаходзіцца на вуліцы да цемры. Вяртацца дадому трэба ў строга адведзены час. Не варта падыходзіць і да незнаёмых кампаній падлеткаў. Трэба пазбягаць бязлюдных месцаў, пустак, закінутых дамоў. Нельга гуляць у падвалах або на гарышчах, заходзіць з незнаёмымі людзьмі ў пад’езд, ліфт. Нельга сядаць у чужыя машыны ні пры якіх абставінах. Не трэба саромецца клікаць на дапамогу, калі ёсць небяспека.

Памятайце, што прывучаць дзіця да самастойнасці трэба паступова. Не блытайце дзіця і не расказвайце аб усіх небяспеках адразу. Падавайце інфармацыю акуратна і сістэматычна. І памятайце, што пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду вельмі небяспечна. Нездарма кажуць: пакінеш на хвіліну – страціш назаўжды…

Алеся РАДВІЛОВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars