Даследуюць сямейныя каштоўнасці

27254

З красавіка па лістапад бягучага года ў Беларусі праводзіцца рэспубліканскае сацыялагічнае даследаванне “Фарміраванне сям’і, стабільнасць сямейных адносін і нараджальнасць у зменлівых сацыяльна-эканамічных умовах жыцця беларусаў”.

Яно носіць шырокамаштабны характар і ахопіць усе рэгіёны краіны. Усяго плануецца апытаць 10000 пастаянных жыхароў ад 18 да 79 гадоў.

Даследаванне ажыццяўляецца ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Падтрымка Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь”. Нацыянальным каардынатарам праекта з’яўляецца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Ён рэалізуецца пры падтрымцы Урада Расійскай Федэрацыі, Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА), Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ). Апытанне насельніцтва праводзіцца Цэнтрам сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Мэтай з’яўляецца аналіз змены шлюбна-сямейных адносін і сямейных каштоўнасцей, выяўленне тэндэнцый нараджальнасці, асаблівасцей дэмаграфічных паводзін беларусаў. Атрыманая інфармацыя дазволіць прааналізаваць працэсы фарміравання беларускай сям’і і нараджальнасці, выявіць фактары, якія ўплываюць на рэпрадуктыўныя паводзіны і сямейныя адносіны насельніцтва, распрацаваць навукова абгрунтаваныя рэкамендацыі па ўдасканаленні нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Хатнія гаспадаркі, дзе пройдзе апытанне, адабраны выпадковым чынам. У іх ліку могуць апынуцца і ваш дом або кватэра. Просім прыняць актыўны ўдзел у нацыянальным даследаванні і адказаць на пытанні інтэрв’юераў!

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars