Заняты на касьбе і хімпраполцы

i

У гэтыя дні сельгаспрадпрыемствы Валожыншчыны вядуць актыўную корманарыхтоўку на травах першага ўкосу. Па стане на 7 чэрвеня скошана 1100 гектараў. Планку ў 53 працэнты пераадолелі ў ААТ “Агра-Дубінское” і КСУП “Сакаўшчына-Агра”, замыкае тройку лідараў СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”, дзе травы ўбраны з 49 працэнтаў адведзеных плошчаў.

Гаспадаркі раёна нарыхтавалі 474 тоны сена і 1914 тон сенажу, у тым ліку 921 тону – у палімернай упакоўцы. Кармоў у разліку на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 0,29 цэнтнера. Летась у адпаведны час гэта лічба вагалася ў межах 2 цэнтнераў: на травастой бягучага года істотна паўплывала надвор’е.

Займаюцца ў сельгаскааператывах і хімпраполкай пасеяных і высаджаных культур. Завершаны гэты працэс на занятых яравымі палях у КСУП “Пяршаі-2014” (1800 гектараў), сярод перадавікоў таксама вытворчыя ўчасткі ТАА “Тарасава”, ААТ “Багданаўскае” і некаторыя іншыя гаспадаркі. У цэлым па раёне праведзена хімічная апрацоўка 9800 гектараў яравых зерневых, 1330 гектараў кукурузы. На землях з цукровымі буракамі вядзецца ўжо другая хімпраполка, работы завершаны на 1050 гектарах.

Клопаты пра будучы ўраджай уключаюць у сябе і падкормку яравых культур азотам. У ТАА “Тарасава” гэтай дзейнасцю ахоплены 465, у ДП “Падбярэззе” – 225, КСУП “Сакаўшчына-Агра” – 180, ААТ “Лоск” – 172 і ў ААТ “Багданаўскае” – 100 гектараў.

Сяргей САДОЎСКІ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars