Жонка, матуля, мастачка…

жонка, матуля, мастачка...

Вольга Валер’еўна Арловец – жыхарка вёскі Доры. Разам з мужам і дзецьмі з Арлоўскай вобласці на Валожыншчыну жанчына перабралася тры гады таму.

Шматдзетную сям’ю прывабіла магчымасць займець уласнае жыллё. Вольга ў свой час набыла дзве спецыяльнасці – яна повар і майстар-плодаагароднік. Муж родам з украінскай вёскі, любіць зямлю і працу на ёй. Годныя чалавечыя якасці сямейнай пары ацанілі ў ТАА “Тарасава”. Сёння Аляксандр – адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі. Вольга ўладкавалася ў Дорскі дом культуры. Яе пасада – мастацкі кіраўнік. У гэтай маладой прывабнай асобы рукі, пра якія гавораць – залатыя. Яна вяжа, шые, вышывае, малюе…  З задавальненнем займаецца агародам, што, безумоўна, не дзіва – спецыяліст. Але ж галоўнае яе захапленне – вырабы з салёнага цеста.

На фестывалі нацыянальных культур “Шматгалоссе-2017” Вольга як прадстаўніца Расіі ладзіла выставу сваіх работ і атрымала шмат станоўчых водгукаў. Аказваецца, у тэхніцы можна вылепіць што заўгодна: і ляльку, і дэкаратыўны посуд, і ўпрыгажэнні. Сувеніры самадзейная мастачка пакуль толькі дорыць, але, здаецца, пры наяўнасці неабходнай камерцыйнай жылкі за іх можна атрымаць нядрэнныя грошы. Сама Вольга такую перспектыву дапускае.

Тры гады – невялікі тэрмін, але прыгажуня з яснымі вачамі і ветлівай усмешкай паспела абжыцца на нашай зямлі настолькі, што вакол яе безліч сяброў і прыяцеляў. Дарэчы, яна добра разумее беларускую мову, любіць гутарку мясцовых жыхароў. Іх беларуска-руская трасянка лёгка ўспрымаецца і адразу адкладваецца ў памяці карэннай расіянкі. Амаль беспамылкова, толькі з акцэнтам, чытае раённую газету. У гэтым ёй дапамагаюць самыя верныя таварышы, прыхільнікі і аднадумцы – дзеці: 18-гадовая Таня, 15-гадовы Саша і 6-гадовы Уладзік.

 

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars