Завяршальныя спаборніцтвы сезона

iв

Напрыканцы навучальнага года выхаванцы Валожынскай ДЮСШ удзельнічалі ў двух спаборніцтвах, адкуль вярнуліся не з пустымі рукамі.

У Жодзіне прайшло першынство Мінскай вобласці па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2003-2004 гадоў нараджэння. Спаборніцтвы праводзіліся ў рамках рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў.

На гэты раз вызначыліся дзяўчаты. У вагавой катэгорыі +63 кілаграмы перамогу святкавала наша зямлячка Віялета Барыбкіна. У вагавых катэгорыях 57 і 49 кілаграмаў бронзавымі прызёрамі сталі Паліна Казакевіч і Анастасія Смолік.

 

У канцы мая на працягу двух дзён у Мінску праходзілі Алімпійскія дні моладзі Мінскай вобласці сярод юнакоў і дзяўчат 2000-2001 гадоў нараджэння і першынство Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2002-2003 гадоў нараджэння.

На дыстанцыі 1500 метраў з перашкодамі Ксенія Каласоўская паказала лепшы вынік і заняла першае месца. На гэтай жа дыстанцыі яе сяброўка па камандзе Крысціна Ламака была другой, а на дыстанцыі 3000 метраў яна заняла трэцяе месца. Сярэбраным прызёрам на дыстанцыі 1500 метраў стала Надзея Каландарава. Другое месца яна заняла таксама на дыстанцыі 3 тысячы метраў. Свой уклад у медальную скарбонку каманды ўнесла сястра Надзеі Валянціна Каландарава, якая заняла другое месца ў спартыўнай хадзьбе на 2 кіламетры. На дыстанцыі 2000 метраў з перашкодамі другі вынік паказаў Данііл Выдронак.

 

Наталля ШТЭЙНЕР

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars