Справу сваю знаюць

Общество

Не так даўно ДЛГУ “Валожынскі лясгас” выйграў тэндар на набыццё міні-харвестара “Вімэк” шведскай вытворчасці. Крэдыт на пакупку выдаў Сусветны банк пад 1 працэнт гадавых. Такая машына на дадзены момант ёсць толькі на Брэстчыне.

Айчынных аналагаў “Вімэку” няма, а неабходнасць у ім існуе. Міні-харвестар можна выкарыстоўваць на складаных участках абмежаванай плошчы. Больш за год лесарубы нашага лясгаса былі заняты на добраўпарадкаванні лясоў у Смалявіцкім раёне, дзе пасля непагоды ўтварылася шмат буралому. Пры дапамозе сучаснай тэхнікі і дзякуючы ўменню валожынскіх лясгасаўцаў расчышчана ад завалаў больш за 150 гектараў лесу, нарыхтавалі 17,7 тысячы кубічных метраў драўніны, засаджана маладымі дрэўцамі плошча ў 200 гектараў.

Зараз іх дапамогі чакаюць калегі з Чэрвеньскага раёна.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий