Утрамбаваць, памераць і закрыць

утрамбаваць,-памераць1

вось, здавалася б, і ўсе асаблівасці працэсу запаўнення гаспадарчых траншэй кармамі для грамадскага статка. Але толькі на першы погляд. Насамрэч, тут хаваецца велізарны аб’ём працы задзейнічанага персаналу. Перадавыя калектывы пра гэта ведаюць – і спраўляюцца на “выдатна”.

    Карэспандэнты раённай газеты прыехалі ў ААТ «Агра-Дубінское» ў самы “цікавы” момант – акурат на завяршэнне закладкі сянажнай ямы каля комплексу “Дубіна-Вяршыцкая”. Як паведаміў дырэктар гаспадаркі Генадзь Вацлававіч Каспяровіч, аб’ём масы тут дасягнуў 1900 тон. І гэта ўжо другая па ліку яма, якую закрываюць травамі першага ўкосу. У папярэдняй змясцілася 1200 тон. Яшчэ 180 тон па стане на 13 чэрвеня нарыхтавана ў плёнцы.

 

Усяго ж у адкрытым акцыянерным таварыстве налічваецца 13 траншэй. Пры спрыяльным раскладзе спраў у іх змесціцца больш за 10 тысяч тон сіласу і 9800 тон сенажу.

На самай справе гэты рэпартаж пачаўся трохі воддаль ад галоўнага аб’екта – на сумежным полі, дзе ва ўсю шчыравалі рупліўцы-механізатары. На магутных трактарах, “МАЗах”-шматтонніках і іншай тэхніцы яны курсіравалі адзін за адным, напаўняючы вялікія, але, як хутка станавілася відавочным, зусім не бяздонныя прычэпы скошаным духмяным кормам, і борздзенька адвозячы “зялёны ўраджай” да месца прызначэння. Адзін з трактароў, цягнучы за сабой шыроказахопныя механічныя граблі, значна аблягчаў іншым працэс збору кармоў, збіваючы сянаж у акуратныя валкі. За рулём шчыраваў адзін з самых маладых членаў працоўнага калектыву ААТ “Агра-Дубінское” Аляксандр Канановіч. Малады чалавек у гаспадарцы другі год і на сваю работу мае станоўчыя вогукі ад калег і кіраўніцтва.

На сянажнай яме панавала выключная дысцыпліна, яе дэманстраваў кожны ўдзельнік трамбоўкі. Справа не толькі ў патрэбе строгага захавання тэхналогіі закладкі, але і ў асабістай сумленнасці, разуменні, што сёлетні травастойны сезон выдаўся далёка не самым прадукцыйным, і таму важна зберагчы кожны кілаграм будучага корму… Таму работнікі строга сачылі за ідэальнай чысцінёй на паверхні траншэі, а два пагрузчыкі старанна выязджалі па масе, максімальна спрэсоўваючы яе, выціскаючы лішкі кіслароду. Вось дык парадокс: гэты важны для жыцця хімічны элемент прыносіць дрэнна затрамбаванаму сенажу прамую шкоду, запускаючы працэсы акіслення, а потым – і гніення! Але вадзіцелі цяжкай тэхнікі – Васіль Міхайлавіч Арыка з КСУП “Сугвазды-агра” і мясцовы механізатар Мікалай Міхайлавіч Іванчык – маюць вялікі вопыт у падобных справах і хібаў у адказнай рабоце не дапускаюць.

Адзін з самых важных момантаў пры фарміраванні кармавой траншэі – пастаянны кантроль за тэмпературай у яе зялёных нетрах. Згодна з тэхналагічнымі патрабаваннямі, яна не павінна перавышаць 36 градусаў па Цэльсію. Малады спецыяліст-аграном гаспадаркі, ураджэнец лідскай зямлі Аляксандр Уладзіміравіч Кандраценкаў, робячы замеры, прадэманстраваў вынік – 27,2 градуса. Так што ўсё ў норме!

Вечарам 13 чэрвеня другая сянажная яма ў ААТ “Агра-Дубінское” была закрыта, а на наступны дзень камандзіраваны калектыў механізатараў дружна рушыў на дапамогу ў аналагічнай справе суседзям з Сугваздаў. Верыцца, што і там работа будзе пыніцца на радасць удзельнікаў першай касьбы і будучую карысць для пярэстых карміцелек-пеставанак.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

утрамбаваць,-памераць

утрамбаваць,-памераць1

утрамбаваць,-памераць3

утрамбаваць,-памераць4

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars