Ім пакарыўся саксафон

ім-пакарыўся1

У Маладзечне прайшоў I Рэспубліканскі адкрыты фестываль-конкурс “Свята саксафонаў”. У намінацыі “Ансамблі” ў ім браў удзел брас-квінтэт Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў.

    Артур Машарыпаў, Данііл Міхеткін, Аляксей Пашкоўскі, Ягор Казлоў, Мар’ян Прыёмка добра выканалі падрыхтаваны твор. Прадстаўнічае журы ў складзе вядомых дзеячаў музычнага мастацтва Беларусі, Расіі, Латвіі і Польшчы ацаніла выступленне нашых рабят. Яны дастойна выглядалі на агульным фоне, нягледзячы на тое, што ў конкурсе, акрамя выхаванцаў устаноў дадатковай адукацыі, удзельнічалі навучэнцы сярэдніх і вышэйшых устаноў адукацыі. Наш брас-квінтэт вярнуўся дадому з граматай. Рыхтавала яго да конкурсу Н. В. Усцюжаніна.

Анжэла РАДЫНА

ім-пакарыўся1

Маленькія выхаванцы Валожынскай школы мастацтваў упершыню прынялі ўдзел у адкрытым фестывалі-конкурсе для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту “Вясёлы Жу-жа”, які прайшоў у Гальшанах на Гродзеншчыне.

    Конкурс ладзіўся ў другі раз, заяўкі на яго падалі прадстаўнікі з усіх абласцей рэспублікі. Сёлета ён сабраў амаль 400 юных дараванняў.

     Для валожынцаў “Вясёлы Жу-жа” аказаўся багатым на ўзнагароды. У намінацыі “Інструментальны жанр” дыплом лаўрэата III ступені атрымаў саксафаніст Ягор Усцюжанін, якога вучыць Н. В. Усцюжаніна.

      Удалося пакарыць п’едэстал конкурсу выхаванцам аддзялення выяўленчага мастацтва Віялеце Макоўскай, што ў намінацыі “Жывапіс” атрымала дыплом лаўрэата I ступені. Дыпломам I ступені ў гэтай жа намінацыі ўзнагароджаны Станіслаў Лоўчы і Софія Радзівілка, II ступені – Лізавета Макоўская. Усе яны выхаванцы В. М. Прыёмкі, якая вучыць дзяцей маляваць, і тыя адчуваюць сябе ў гэтай справе як рыба ў вадзе.

Анжэла РАДЫНА

ім-пакарыўся2

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars