На тэлефоннай сувязі

managed-IP-telephony-services

“Ходзяць чуткі, што ў хуткім часе аматары «ціхага палявання” вымушаны будуць плаціць падатак за збор грыбоў і ягад. Мяне гэта хвалюе, бо ў летне-асенні перыяд выручка ад здачы і продажу дароў лесу складае важкую частку нашага сямейнага бюджэту. Ці можна даведацца, які падатак налічаць тым, хто збірае, а потым рэалізуе грыбы ці ягады?”

Аляксандр Пупко,

Ракаўскі сельсавет.

 

Сяргей Мікалаевіч МІКЕНЯ,

намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце

ДЛГУ “Валожынскі лясгас”:

– 31 снежня 2016 года ўступіў у сілу новы Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Там і сапраўды ёсць артыкул, які прадугледжвае плату за пабочнае лесакарыстанне і нарыхтоўку другасных лясных рэсурсаў, але гэта датычыцца толькі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Звычайныя грамадзяне, што любяць збіраць грыбы і ягады для ўласнага карыстання ці для іх продажу на базары, здачы ў нарыхтоўчыя пункты, падаткам абкладацца не будуць. Для аматараў “ціхага палявання ўсё застаецца, як і было раней. У артыкуле 44 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь агаворана: “Грамадзяне маюць права свабодна знаходзіцца на тэрыторыі ляснога фонду і без дазвольных дакументаў бясплатна ажыццяўляць для задавальнення ўласных патрэб збор дзікарослых ягад, грыбоў, пладоў, арэхаў і іншых (акрамя драўніны) лясных рэсурсаў”. Бясплатна, на падставе ляснога білета, грамадзяне могуць размяшчаць у лесе вуллі і пасекі, сенаваць, пасвіць скаціну.

Для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў памер падатку будзе прывязаны да базавай велічыні і налічвацца згодна з пастановай Савета Міністраў “Аб устанаўленні таксавага кошту за пабочнае лесакарыстанне і нарыхтоўку другасных лясных рэсурсаў, карыстанне ўчасткамі ляснога фонду ў культурна-аздараўленых, турыстычных, іншых рэкрэацыйных і(ці) спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, спартыўных, навукова-даследчых і адукацыйных мэтах”.

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars