Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

Гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі пойдуць 1 верасня ў першы клас. 20 дзяцей-шасцігодак адклалі сустрэчу са школай і будуць працягваць наведваць свае дашкольныя ўстановы: 12 – па жаданні бацькоў і 8 – па медыцынскіх паказаннях.

Больш за 200 дашкалят у раёне жадаюць наведваць установы дашкольнай адукацыі. Самая вялікая колькасць жадаючых сярод дзяцей ва ўзросце ад 2-х да 3-х гадоў. Толькі ў Валожыне іх налічваецца 115. Фарміраванне новых садаўскіх груп пачнецца з 1 жніўня.

У кветкаводчай фермерскай гаспадарцы “Экафлора” ў вёсцы Міхалова Ракаўскага сельсавета адбылося выніковае мерапрыемства праекта “Пашырэнне эканамічных магчымасцей у сельскай Беларусі”, які тычыўся і нашага раёна.

Уклад у рэалізацыю праекта на Валожыншчыне ўнеслі члены спажывецкага кааператыва “Валожынскія гасцінцы”. Менавіта пра вынікі сумеснай ініцыятывы і далейшыя перспектывы развіцця тэрытарыяльнага брэнда ”Валожынскія гасцінцы” гаварылі ў сваіх выступленнях кіраўнік праекта Яўген Зуеў, мясцовы каардынатар праекта, гаспадар аграсядзібы “Марцінава Гусь” Алесь Белы, старшыня праўлення кааператыва Васіль Грынь і іншыя выступоўцы. Зараз кааператыў налічвае 18 членаў. Да канца года ўстаноўлены мараторый на прыём новых членаў. Акрэслены асноўныя мерапрыемствы бягучага года, у якіх маюць намер удзельнічаць члены “Валожынскіх гасцінцаў”, а таксама ініцыятывы па занятасці малаабароненых слаёў насельніцтва ў сельскай мясцовасці, інвалідаў па рэалізацыі вырабляемай у раёне дробнатаварнай сельскагаспадарчай прадукцыі і яе ўсебаковай папулярызацыі.

 

 

Самадзейныя артысты і літаратары з ліку ўдзельнікаў VI абласнога фестывалю гумару і гульні “Капыльскія пацехі” вярнуліся з Капыльскай зямлі з узнагародамі рознага кшталту.

Дыпломам першай ступені ў сваёй намінацыі быў адзначаны член народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” РЦК выкладчык Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната Дзмітрый Геранімавіч Краскоўскі, чый сатырычна-гумарыстычны талент даўно ацэнены на мясцовым узроўні. Майстар-гумарыст Сакаўшчынскага СЦК Наталля Хаванская ўзнагароджана Дыпломам трэцяй ступені. Яе непаўторныя лялькі спадабаліся і членам журы, і гасцям фестывалю.

 

Лета – час не толькі адпачынку, але і работы будатрадаў. Будуць яны створаны ў раёне і сёлета з ліку старшакласнікаў і выхаванцаў ліцэя.

 

У жылкамунгасе ўжо падрыхтаваліся да сустрэчы членаў будаўнічага атрада, які будзе сфарміраваны з ліку навучэнцаў Валожынскага прафесіянальнага сельскагаспадарчага ліцэя. Для іх закупілі 20 рабочых касцюмаў і столькі ж пар абутку. На набыццё студатрадаўскай формы выдаткавана каля 1000 рублёў.

 

Аддзяленне тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва аказвае паслугі па абкошванні прыдамавых тэрыторый.

Такая паслуга прадастаўляецца ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім інвалідам I і II груп (незалежна ад іх узросту), грамадзянам, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні, і адзінокім грамадзянам.

І хаця паслуга платная – 3.25 рублі за сотку, вадзіцель і сацыяльны работнік у адной асобе Віктар Міхайлавіч Насовіч выканаў ужо 27 заявак. Прыдамавыя тэрыторыі абкошаны жыхарам у вёсках Кражына, Стайкі, Нарэйшы, Бомбалы, Семернікі, Порычы, Сакаўшчына, Міжрэчча, Галабурды, Пятрова, Вуглы, іншых. Былі заяўкі непасрэдна і з Валожына.

16-18 чэрвеня на базе санаторыя “Нарачанка” ў Мядзельскім раёне праходзіла ХII спартакіяда арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінскай вобласці.

31 каманда была разбіта на дзве падгрупы – да 500 працуючых і звыш 500 працуючых. Каманда нашага камунгаса выступала ў другой падгрупе. У яе складзе было 18 чалавек.

На жаль, сёлета каманда вярнулася ў Валожын без прызавых месцаў. Нядрэнныя вынікі паказалі рабочы ўчастка саначысткі Сяргей Пілючонак – 4-е месца ў шахматах, лабарант станцыі абезжалезвання вады Таццяна Сіняўская – 6-е месца ў лёгкаатлетычным кросе, бухгалтар Вольга Сухадолец – 7-8-е месцы ў настольным тэнісе. Чацвёрты вынік паказалі ў камандных скачках у даўжыню.

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars