Засталіся незабыўныя ўражанні

засталіся-незабыўныя2

Дзейнасць ХIV абласнога палявога лагера “Юны выратавальнік” і злёт Мінскага абласнога аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных завершаны. Але ўзамен ва ўдзельнікаў – у тым ліку і з нашага раёна – засталося шмат станоўчых эмоцый.

Злёт сёлета ладзіўся на Лагойшчыне Мінскім абласным упраўленнем МНС сумесна з упраўленнем адукацыі Мінаблвыканкама, абласной аргструктурай РДГА “Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства”, Мінскім абласным аддзяленнем Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Мэты традыцыйна ставіліся высакародныя і карысныя: навучанне дзяцей культуры бяспекі, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, прывіццё навыкаў беражлівых адносін да помнікаў гісторыі, культуры, прыроды, а таксама замацаванне на практыцы ведаў па бяспецы дзяцей і падлеткаў. Акрамя гэтага, арганізатары пастараліся навучыць удзельнікаў злёту ўменню выжываць і бяспечна паводзіць сябе пры надзвычайных сітуацыях, раскрыць фізічны і творчы патэнцыял падлеткаў і інш.

Юнакам і дзяўчатам неабходна было паставіць лагер і творча аформіць яго, паўдзельнічаць у конкурсах “Устаноўка палаткі”, “Трапны стралок”, “Хіт бяспекі”, “Фотаздымак”, а таксама ў палявых вучэннях, аглядзе строю і песні, футболе, валейболе і іншых выпрабаваннях. Кожная каманда абсталявала свой лагер у адпаведнасці з культурна-гістарычнымі і навуковымі каштоўнасцямі, якія ёсць у рэгіёнах вобласці. Юныя валожынцы паказалі сцэнку з жыцця старога Ракава, які стаяў на мяжы з польскай тэрыторыяй, а жыццё мястэчка было цесна звязана з кантрабандай. Усё выдатна ўдалося. І не толькі з творчасцю: падрастаючае пакаленне спартсменаў паказала выдатныя вынікі і ў фізічных практыкаваннях.

Вядома ж, найбольш яскрава могуць расказаць пра ход падзей непасрэдныя іх удзельнікі. Уражаннямі падзяліўся прадстаўнік нашай каманды Данііл Міхеткін:

­– На злёце я быў упершыню. Перад тым як ехаць, ніяк не мог заснуць, бо вельмі хваляваўся. Прадстаўляць Валожыншчыну – вялікая адказнасць. Думаю, што з пастаўленай перад намі задачай мы справіліся добра. Асабліва мне спадабалася іграць ролю правадніка ў інсцэніроўцы. Для таго, каб прадставіць свой лагерны гарадок, нам усёй камандай прыйшлося не адзін вечар вывучаць гісторыю аграгарадка Ракаў. А гісторыя там вельмі цікавая! Журы ў гэтым павінна было ўпэўніцца. Потым мы пераканаліся: ім спадабалася ўбачанае. Таксама вельмі цікава было прайсці ўсе выпрабаванні палявых вучэнняў.

Спадзяюся, што ў наступным годзе я абавязкова сюды вярнуся. Але першы мой палявы лагер будзе самым запамінальным, бо сваё чатырнаццацігоддзе я адзначыў менавіта тут. Так атрымалася, што калі каманда роўна ў дванаццаць гадзін віншавала мяне з днём нараджэння, арганізатары запусцілі ў неба прыгожы феерверк, быццам у мой гонар…

Матэрыял падрыхтаваў

Сяргей САДОЎСКІ

Фота прадастаўлена РАНС

засталіся-незабыўныя

засталіся-незабыўныя2

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars