За прылаўкам першая

за прылаўкам

Загадчыца магазіна «Прадукты» ў аграгарадку Пяршаі Людміла Адольфаўна ГУШЧА сёння лічыцца лепшым работнікам прылаўка раёна. Гэта пачэснае званне жанчына заслугоўвае не першы год. Яе прафесіянальныя і асабістыя якасці даўно сталі брэндам працавітасці, арганізаванасці, а таксама дабрыні, спагады і звычайнага чалавечага цяпла як сярод пакупнікоў, так і ў родным калектыве.

У сферы спажыўкааперацыі Людміла Адольфаўна шчыруе больш як 20 гадоў. У Пяршаі яна трапіла пасля размеркавання з гандлёвага каледжа, выйшла тут замуж, засталася… Як шчыра прызналася, яшчэ маленькай любіла гуляць у прадаўца. Мары, як бачым, спраўдзіліся.

Згодна з меркаваннем Л. А. Гушчы, асноўны сакрэт поспеху – знайсці агульную мову з пакупніком, чуць яго патрэбы і своечасова рэагаваць на запыты і просьбы. У магазіне заўсёды вялікі, багаты асартымент тавараў, і гэта дапамагае ўтрымліваць шырокую пакупніцкую аўдыторыю. Дарэчы, не толькі з Пяршаяў. Планамернае павышэнне тавараабароту і робіць тандэм «загадчык-магазін» лепшымі.

Сяргей САДОЎСКІ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars