Залаты юбілей аховы

залаты-юбілей

На мінулым тыдні Валожынскае аддзяленне Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь адзначыла 50-ю гадавіну з дня ўтварэння. З гэтай нагоды адбылося святочнае мерапрыемства.

Яшчэ да пачатку ўрачыстасці ў фае РЦК было людна. Ветэраны службы, сённяшнія супрацоўнікі, госці з задавальненнем бавілі час, успамінаючы былыя гады. Да знамянальнай даты быў падрыхтаваны слайд-фільм, які нагадаў аб адметных старонках дзейнасці аддзялення на тэрыторыі Валожыншчыны. У свой час хтосьці прадбачлівы збярог для гісторыі фотаздымкі ветэранаў службы. Гэта людзі, што стаялі ля вытокаў яе стварэння: першы кіраўнік Іван Паўлавіч Малахаў, электраманцёр Андрэй Францавіч Капуста, галоўны бухгалтар Ірына Саваўна Румынская. Камера зафіксавала і сённяшнія будні супрацоўнікаў. Многія з іх аддалі  пачэснай працы не адно дзесяцігоддзе. Сярод такіх – Марына Рыгораўна Сівая, Марына Юльнаўна Косік, якія заступалі на дзяжурства яшчэ з сярэдзіны васьмідзясятых гадоў. Іван Сямёнавіч Чэпік, Пётр Васільевіч Скапец заўсёды адгукаюцца на запрашэнні наведаць мерапрыемствы, з радасцю дзеляцца вопытам з маладымі калегамі.

Першае слова – традыцыйна кіраўніку службы. Дзяніс Вайцехавіч Пачыкоўскі павіншаваў прысутных з залатым юбілеем і адзначыў, што калектыў высока цэніць здабыткі старэйшага пакалення, а таксама прыкладае значныя намаганні дзеля таго, каб прэстыж райаддзялення павышаўся з кожным годам. Сёння тэхнічны арсенал, які выкарыстоўваюць прафесіяналы-ахоўнікі, а гэта – міліцыянеры, вартаўнікі, дзяжурныя пульта, электраманцёры, іх адукацыя і вопыт дазваляюць якасна ажыццяўляць функцыі, ускладзеныя на дружную каманду аддзялення. Штогод павялічваецца аб’ём паслуг для грамадзян і арганізацый. Як аздначыў у вітальным слове намеснік старшыні райвыканкама А. В. Бразоўскі, служба аховы мае высокі ўзровень даверу сярод жыхароў раёна. Вынік працы радуе – за апошнія гады не назіраецца крадзяжоў на аб’ектах, што знаходзяцца пад аховай. Аляксандр Віктаравіч выканаў пачэсную місію – уручыў падзяку раённага Савета дэпутатаў былому кіраўніку аддзялення І. С. Чэпіку.

Намеснік па ідэалагічнай рабоце начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Алег Мікалаевіч Пугач зачытаў віншавальны адрас і ўручыў падзякі К. К. Бразоўскаму, Н. У. Косік, Т. С. Тамашэвіч, Г. Г. Чапёлку, Ю. Д. Шчацініну, Я. У. Нявераву, Д. М. Галоўчыц, С. Я. Загорскаму, А. В. Калошу, С. А. Нахаю, А. В. Рубацкаму, Д. М. Філіповічу, І. А. Лёшынай, Н. І. Філіпені, Г. Г. Нашчанцу, А. Ю. Курлені.

Цёплыя словы ў адрас калег прагучалі ад старшыні Мінскай абласной ветэранскай арганізацыі аховы Уладзіміра Яўгеньевіча Арлоўскага, начальніка РАУС Ігара Уладзіміравіча Шакуна, начальніка раённага аддзялення Следчага камітэта Віталія Лявонавіча Юрэвіча і іншых.

Не абышлося падчас урачыстасці і без падарункаў. У адказ кіраўнік аддзялення кожнаму госцю ўручыў сімвал Дэпартамента – саву. Сувенір, выраблены спецыяльна да юбілейнай даты, атрымалі і ветэраны службы.

Работнікі культуры таксама зрабілі юбілярам шыкоўны падарунак. Канцэртная праграма была складзена з папулярных, рознажанравых твораў, а спявалі для віноўнікаў урачыстасці самыя яркія валожынскія артысты.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

залаты-юбілей

залаты-юбілей2

залаты-юбілей3

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars