Лепшыя ў вобласці

Спорт

У апошнюю суботу чэрвеня ў Дзяржынску прайшлі абласныя спаборніцтвы па стрытболе сярод дзяцей і падлеткаў, якія займаюцца ў групах і секцыях па месцы жыхарства. Удзел прымалі юнакі і дзяўчаты 2002-2003 гадоў нараджэння.

У фінале за першае месца змагаліся па пяць каманд, якія раней сталі пераможцамі ў занальных спаборніцтвах. Каманды нашага горада не пакінулі сваім сапернікам шанцаў. Юнакоў прывёў да перамогі трэнер Леанід Хвядчэня, дзяўчат – Іван Філістовіч. У верасні пераможцаў абласных спаборніцтваў чакае рэспубліканскі турнір.

Наталля ШТЭЙНЕР

лепшыя-у-вобласці

лепшыя-у-вобласці1



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *