Шчыра віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Гэта – вялікае свята, калі ўсе мы аддаём даніну святой памяці і глыбокай павагі мужнаму пакаленню пераможцаў, якія падарылі магчымасць мірна жыць і працаваць на вольнай зямлі. Дасылаю словы вялікай удзячнасці ветэранам. Навекі ў памяці нашчадкаў застанецца ваш неўміручы подзвіг. Галоўная задача для нас сёння – годна пранесці і перадаць гістарычную эстафету, атрыманую ад пакалення пераможцаў і стваральнікаў.
Дзень Незалежнасці – сімвал адзінства нашага грамадства, мужнасці і гераізму, сувязі пакаленняў, павагі да традыцый, якія дазваляюць зберагчы і памножыць усё самае добрае і каштоўнае.
Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, аптымізму і бадзёрасці духу! Няхай у вашым жыцці, дарагія валожынцы, заўжды пануюць мір, дабрабыт, любоў родных і блізкіх людзей! Шчасця вам і цудоўнага святочнага настрою!
Старшыня раённага
выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА