Паважаныя жыхары Валожыншчыны! Шаноўныя землякі!

107j

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і святам горада Валожына!

Дзень Незалежнасці – адзін з тых дзён, калі мы разам з мільёнамі суайчыннікаў асабліва адчуваем сваю знітаванасць з лёсам Бацькаўшчыны, краіны мірнага суіснавання розных канфесій, добрасуседства і гасціннасці. Гэты дзень у нашай свядомасці стаў неад’емнай часткай беларускай дзяржаўнасці, якую мацуе і выбудоўвае беларускі народ. Таму няхай незалежна ад павеваў часу наша краіна заўсёды застаецца моцнай і квітнеючай.

Трэцяга ліпеня мы адзначаем і свята горада. Валожын – сучасны раённы цэнтр, які дынамічна развіваецца, захоўвае сваю гістарычную самабытнасць, непаўторнае аблічча і ўнікальную прыгажосць. Галоўнае багацце нашага горада – яго жыхары, якія аддаюць свае сілы, талент і веды дзеля яго росквіту, шчыра любяць яго.

Жадаем усім здароўя, дабрабыту, поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў! Са святам!

Валожынскі раённы Савет дэпутатаў

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars