Паважаныя валожынцы, дарагія вяскоўцы, шаноўныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

107j

Сардэчна віншую ўсіх з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і чарговай гадавінай вызвалення Радзімы ад нямецка-фашысцкага прыгнёту!

Гэта свята нашай радасці, гонару і мужнасці. 3 ліпеня ўвайшло ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнай мужнасці франтавікоў і работнікаў тылу, партызан і падпольшчыкаў – тых, хто вызваляў краіну ад фашысцкіх захопнікаў, заваёўваў свабоду для свайго народа, адстойваў незалежнасць Бацькаўшчыны!

Сёння мы можам па праву ганарыцца нашай рэспублікай і багатай спадчынай беларускага народа. У ліку тых, хто прымаў удзел у вызваленні беларускіх гарадоў і вёсак ад фашыстаў, нямала ўраджэнцаў Валожыншчыны. А сёння ў гаспадарках, на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях раёна працуюць іх дзеці і ўнукі. Нашы сучаснікі годна працягваюць традыцыі бессмяротнага подзвігу пакалення вызваліцеляў, бяруць новыя прафесіянальныя і вытворчыя вышыні. Няхай незалежнае суверэннае развіццё краіны, на карысць якога шчыруе кожны, і ў далейшым служыць справе ўмацавання беларускай дзяржаўнасці!

Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных.

Перад гэтым светлым і радасным днём жадаю ўсім моцнага здароўя, вялікага сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту! Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цяплом, добрымі падзеямі і поспеамі ў лепшых пачынаннях!

Мікалай Вячаслававіч РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

шостага склікання

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars