Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

    За актыўны ўдзел у ліквідацыі паследкаў урагану, які адбыўся ў ліпені 2016 года, вялікі асабісты ўклад у распрацоўку ветравальна-бураломных лесасек, узорнае выкананне службовых абавязкаў Ганаровымі граматамі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны ляснік Каменскага лясніцтва Іосіф Равяка, ляснічы Румскага доследна-вытворчага лясніцтва Мікалай Рудовіч, майстар лесу Пяршайскага лясніцтва Радзіслаў Дашко, трактарыст па падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу Дзмітрый Пятруцік.

Граматамі Міністэрства адзначаны ляснік Румскага лясніцтва Міхаіл Амілаўскі і вадзіцель аўтамабіля на вывазцы лесу Пётр Наквас, аб’яўлены падзякі начальніку лесапункта Міхаілу Башаркевічу і ляснічаму Пяршайскага лясніцтва Івану Лебядзевічу. Ганаровыя граматы Мінскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання з гэтай нагоды ўручаны дырэктару лясгаса Уладзіміру Грыневічу, галоўнаму ляснічаму Сяргею Бараноўскаму, галоўнаму інжынеру Алегу Садоўскаму, намесніку ляснічага Ракаўскага лясніцтва Андрэю Стагначову, старшаму майстру майстэрскага ўчастка Анатолю Каравайскаму, вадзіцелю аўтамабіля на вывазцы лесу Міхаілу Саку, машыністу лесанарыхтоўчай машыны Ігару Іоду. Граматы аб’яднання атрымалі майстар лесу Румскага доследна-вытворчага лясніцтва Фёдар Алешка, вадзіцелі аўтамабіляў на вывазцы лесу – Віктар Мышлён, Мікалай Стасяловіч, Сяргей Бацян, Ігар Унучак, Мікалай Белановіч, машыністы лесанарыхтоўчай машыны лесапункта Дзмітрый Паўловіч і Аляксандр Кухараў, трактарысты на падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу Уладзімір Рамановіч і Юрый Літвін. Падзякі аб’яўлены леснікам Румскага, Каменскага і Валожынскага  лясніцтваў Уладзіміру Бандаровічу, Генрыху Калоску і Уладзіміру Баклінаву, вальшчыку лесу лесапункта лясгаса Дзмітрыю Менцюку і вадзіцелю аўтамабіля на вывазцы лесу Сяргею Крамянецкаму. Усе ўзнагароды падмацаваны грашовымі прэміямі ў памеры ад 2 да 10 базавых велічынь.

 

 

    У чэрвені ў раёне працавала рэйдавая група Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Чатыры інспектары праводзілі маніторынг выканання заканадаўства па ахове працы. Яны пабывалі на 8 прадпрыемствах і ва ўстановах: раённым цэнтры культуры, СГУ “Бабровічы” УП “Мінаблгаз”, ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”, КСУП “Пяршаі-2014”, Валожынскім філіяле ДП “Мінаблпаліва”, аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці “Расінка” і СШ № 2 райцэнтра.

Асноўная мэта маніторынгу: выяўленне і папярэджванне парушэнняў, што могуць прывесці да няшчасных выпадкаў на вытворчасці, аказанне метадычнай і кансультацыйнай дапамогі па арганізацыі работы па ахове працы. Станоўчая ацэнка дадзена рабоце ў гэтым накірунку ва ўстановах адукацыі. Разам са станоўчымі момантамі адзначаны і шэраг недахопаў. У асноўным яны тычыліся вядзення дакументацыі, распрацоўкі інструкцый і правядзення інструктажу, забеспячэння працуючых сродкамі індывідуальнай абароны. Дарэчы, большасць парушэнняў для іх выпраўлення не патрабуюць значных фінансавых выдаткаў.

 

 

 

    У ноч з 23 на 24 чэрвеня ў гарадскім пасёлку Івянец традыцыйна ладзілася Купалле. Івянчане і госці пасёлка сабраліся на пляцоўцы насупраць Дома культуры, каб паглядзець святочную праграму і прыняць непасрэдны ўдзел у дзеянні, якое завяршылася маладзёжнай дыскатэкай.

Былі адзначаны тры пераможцы ў акцыі “Купальскі вянок”. Дзяўчаты плялі вяночкі пад аўтэнтычныя песні ў выкананні маладога спецыяліста Марыны Дзярнейкі. Была вытрымана ўся атрыбутыка купальскага абраду: распальвалася вогнішча, дзяўчаты кідалі вянкі на ваду, шукалі папараць-кветку. Канцэртная праграма, якую падрыхтавалі работнікі Дома культуры, так і называлася: “Папараць-кветка”. Незапланаванай імправізацыяй, якая ажывіла праграму, стала выступленне цыркавых артыстаў, якія завіталі на свята з другога берага ракі. На працягу тыдня ў Белым касцёле праходзіла мерапрыемства для моладзі, дзе даваліся майстар-класы, і па цыркавому майстэрству, у прыватнасці. У тую незвычайную ноч цыркавое дзейства стала даступна ўсім.

 

 

    У апошні тыдзень чэрвеня фірменная секцыя “Кладоўка” гандлёвай кампаніі “МінскКрыштальТрэйд” адкрылася ў Івянцы ў магазіне № 115 “Прадукты”.

У Валожыне магазін з аналагічнай назвай гэтай кампаніі працуе ўжо тры месяцы. Ён прапісаўся ў “Гарачым хлебе” непадалёк ад рынку. Там прадстаўлена ў поўным асартыменце прадукцыя 8-і віна-гарэлачных заводаў Беларусі – не толькі моцныя напоі, але і салодкія напіткі, мінеральная вада, кісель. Гандлёвая надбаўка на моцныя напоі складае не 40, а 20 %. За гэты час тавараабарот магазіна павялічыўся з 15-20 тысяч рублёў да 30-35-і тысяч.

 

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars