На любым кірмашы падворак раённага камбіната бытавога абслугоўвання прываблівае да сябе пакупнікоў

Общество

На прадпрыемстве выпускаюць якасную прадукцыю, пры гэтым цэны на яе памяркоўныя. Таму выраблены тавар не залежваецца. Найбольшым попытам карыстаюцца верхняя вопратка, камізэлькі, спартыўныя касцюмы, пасцельная бялізна. Асартымент вырабаў пастаянна абнаўляецца, вывучаецца пакупніцкі попыт. Сёння работнікі швейнага цэха працуюць над калекцыяй асенніх куртак. Хутка іх можна будзе набыць у фірменным магазіне “Бытавічок”. У распрацоўцы знаходзіцца калекцыя школьнага адзення для дзяўчынак і хлопчыкаў. Шырокі асартымент сарафанаў, спадніц, штаноў, вырабаў з белага трыкатажу з’явіцца напярэдадні новага навучальнага года. Увесь пералік тавараў даступны і жыхарам райцэнтра, і насельніцтву сельскай мясцовасці.

Прадавец Н. С. Шчуцкая з увагай адносіцца да кожнага пакупніка, заўсёды дасць слушную параду. Калі ў кліента ёсць асабістыя пажаданні, то Настасся Сяргееўна прапануе зрабіць індывідуальны заказ, які будзе поўнасцю адпавядаць яго запытам.

Анжэла РАДЫНА

Фота Віталя МЫШЛЁНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *