Мара збылася!

мара збылася

У адным з нумароў газеты мы расказвалі чытачам пра нашага маладога земляка, вядомага ў краіне спартсмена-стаера (бегуна на доўгія дыстанцыі), ураджэнца Вішнеўшчыны Сяргея ШАХРАЯ. Тады якраз надыходзіў час яму прызывацца на службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Менавіта з намі юнак падзяліўся запаветнай, дастаткова нетыповай для многіх яго аднагодкаў, марай: служыць меавіта ў войсках спецыяльнага прызначэння і абараніць права на нашэнне крапавага берэта.

Сёння Сяргей цалкам выканаў пастаўленыя перад сабой задачы. Нядаўна ён, як адзін з лепшых байцоў сваёй часці, быў  заахвочаны пабыўкай. На малую радзіму салдат прыехаў ужо «крапавіком» – адным з прадстаўнікоў эліты спецназа.  Заваяваць гэта права вельмі няпроста. Аднак С. Шахрай не толькі выдатна справіўся з выпрабаваннямі, але і праявіў сябе ўмелым стратэгам і тактыкам. І сёння малодшаму сяржанту воінскай часці 3214 даверана камандаваць 3-м аддзяленнем 3-а ўзвода роты разведкі спецыяльнага прызначэння.

Так трымаць!

Тэкст і фота

Сяргея САДОЎСКАГА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars