На чарзе – азімая сурэпіца

на-чарзе

у гаспадарках раёна прыступілі да ўборкі гэтай кармавой культуры на зерне

Першыя намалоты малапатрабавальнай, але багатай пратэінам расліны ў колькасці 212 тон (па стане на 12 ліпеня) ужо зняты ў ААТ “Агра-Дубінское”, “Лоск”, “Суднікаўскі”, а таксама КСУП “Сугвазды-Агра”.

На лоскіх палетках пад сурэпіцу адведзены найбольшы клін – 100 гектараў. Тут паспелі намалаціць 25 тон зерня гэтай культуры пры сярэдняй ураджайнасці 8,1 цэнтнера з гектара.

Першым на ўборку азімай сурэпіцы ў ААТ “Лоск” выехаў Уладзіслаў ЯРОТА. Па сутнасці, для інжынера-механіка ўжо пачалася чарговая гарачая жніўная пара: не першы год малады чалавек удзельнічае ва ўборцы ўраджаю. Вось і сёлета давераны яму камбайн “КЗС-1218” праходзіць дэталёвую “апрабацыю” перад выхадам на маштабныя намалоты.

У калектыве хлопца ведаюць з малых гадоў: пакуль вучыўся ў мясцовай школе, у летні сезон дапамагаў убіраць хлеб. А пасля заканчэння Мар’інагорскага агратэхнічнага каледжа ўліўся ў працоўны калектыў. І ў першым жа сезоне за штурвалам камбайна ён увайшоў у лік тысячнікаў – нямногіх з ліку маладзёжных экіпажаў Валожыншчыны. Стае Уладзіславу працы і сёння. Ён запатрабаваны на многіх работах, якія вядуцца ў гаспадарцы. Нягледзячы на вялікую занятасць, Уладзіслаў не забываецца і аб далейшым прафесіянальным развіцці, паралельна набывае профільную вышэйшую адукацыю. Ведаючы яго адказнасць перад даручанымі справамі, можна не сумнявацца: стараннаму работніку хопіць часу, каб вырашыць і арганізацыйныя пытанні, і сустрэць уборачную ў поўнай гатоўнасці.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота Сяргея БОБРЫКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars