Папаўняе запасы другі ўкос…

папаўняе-запасы-другі-укос

Аграрыі Валожыншчыны сёння засяроджваюць сілы на назапашванні кармоў для грамадскага статка травамі другога ўкосу. Па стане на 12 ліпеня скошана 1553 з агульных 7220 гектараў, або 22% да плана.

Найбольшыя плошчы паспелі скасіць у КСУП “Пяршаі-2014”, ААТ “Сакаўшчына-Агра” і КУП “Сівіца”. Сакаўшчынцы ж нарыхтавалі і найбольш сена – 659 тон. Крыху адсталі ад іх механізатары ТАА “Тарасава” – на іх рахунку 633 тоны. У пяршайцаў гэты паказчык склаўся ў колькасці 443 тон. Затое куды больш важка выглядаюць лічбы нарыхтаванага сенажу. Лідарамі тут упэўнена выступаюць прадстаўнікі размешчаных у нашым раёне вытворчых участкаў “Тарасава” з 14276-ю тонамі. У пяршайскай гаспадарцы сянаж з другога ўкосу ўжо “падбіраецца” да лічбы ў 9 тысяч тон,  поруч ідуць ААТ “Агра-Дубінское” і СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”, дзе нарыхтавана прыкладна па 8 тысяч тон. Агульны ж паказчык па раёне складае 78833 тоны – гэта больш як палова ад запланаванага.

Нарыхтавана кармоў у палімернай упакоўцы 4307 тон. З іх 1068 – у ААТ “Суднікаўскі”, 623 – у СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” і 570 сабрана з палеткаў ТАА “Тарасава”.

У сельгаспрадпрыемствах Валожыншчыны падлічылі, колькі нарыхтавана і цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. У тройцы лідараў – ААТ “Багданаўскае”: 14,26 (+5,23 цэнтнера да ўзроўню мінулага года), ТАА “Адамова-Агра” (12,58) і ААТ “Агра-Дубінское” (11,5 цэнтнера). Агульны паказчык па раёне па стане на 12 ліпеня склаў 9,10 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву – на 0,65 цэнтнера больш, чым летась.

Сяргей САДОЎСКІ

папаўняе-запасы-другі-укос

папаўняе-запасы-другі-укос2

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars