У фаворы – паэзія…

Общество

Папоўніўся спіс асабістых кніг удзельнікаў народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага РЦК.

Таленавітыя брат і сястра Зінаіда Гасціловіч і Дзмітрый Краскоўскі (літаратурны псеўданім Зміцер Вольскі) прычакалі свой першы зборнік – “Плынь нашага жыцця”. У кнігу, якая выйшла ў выдавецтве “Каўчэг”, увайшлі паэма “Жураванька” і вялікая падборка вершаў Зінаіды Геранімаўны, а творы Дзмітрыя Геранімавіча падзелены на раздзелы: “Патрыётыка”, “Духоўнае”, “Гумар”.

Плённа працуе на паэтычнай ніве Аляксандр Грынкін. У выдавецтве “Колорград” пабачыла свет трэцяя кніга гэтага нястомнага хлебароба і паэта. І зусім недарэмна ён даў зборніку назву “Зёрна”. Як чалавек па зернейку, працуючы на зямлі, збірае ўраджай з пасеянага-пасаджанага яго рукамі, так творца піша-збірае вершы, каб данесці іх да чытачоў паўнаважкім коласам-кнігай.

Абодва зборнікі адрасаваны шырокаму колу чытачоў.

Па звестках раённага Цэнтра культуры

у-фаворы

у-фаворы2



Добавить комментарий