Да ўборкі гатовы, але шэраг пытанняў трэба вырашаць тэрмінова!

да-ўборкі1

Напрыканцы мінулага тыдня ў раёне адбыўся выязны выканкам па пытаннях гатоўнасці тэхнікі і зернесушыльных комплексаў да ўборкі ўраджаю, а таксама навядзення парадку на тэрыторыях гаспадарак і населеных пунктаў Валожыншчыны. Узначаліў паездку па выпадкова выбраным маршруце старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч Астрэйка, сярод запрошаных на пасяджэнне былі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, старшыні пассельвыканкамаў, прадстаўнікі службаў і ведамстваў.

 

Выезд ладзіўся праз Пяршаі, Сівіцу і Суднікі. Аднак першы прыпынак быў зроблены ў ААТ «Валожынская райаграпрамтхніка». Як адзначыў М. А. Астрэйка, тут узноўлена работа тэхнічнага абменнага пункта, завезена неабходнае абсталяванне і дэталі для аператыўных рамонтаў у час уборачнай кампаніі. Таксама прысутным прадэманстравалі вузлы і агрэгаты, якія прайшлі праз рамонтныя майстэрні і маюць гарантыйны тэрмін у 1 год. Кіраўнік прадпрыемства Р. У. Вайніцкі атрымаў даручэнні забраць у кошт доўгу гаспадарак перад РАПТ каробкі, масты, рухавікі і іншыя дэталі разабраных механізмаў, зімой адрамантаваць іх, каб мець налета стратэгічны запас, які дазволіць нават пры самых складаных паломках хутка аднавіць тэхніку і вярнуць яе ў работу, пашырыць вытворчасць запатрабаваных у сельскай гаспадарцы прадукцыі і паслуг, дадаткова асвоіць рамонт імпартных рухавікоў, а таксама стварыць лінію па рамонце вузлоў і агрэгатаў аўтатранспарту.

Са станоўчых момантаў хацелася б адзначыць той факт, што старшыня райвыканкама параіў браць прыклад з дырэктара ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка» Р. У. Вайніцкага і даверанага яму калектыву па ўтрыманні тэрыторыі ў ідэальным парадку.

Па дарозе да наступнага пункта прыпынку – мехдвара КСУП «Пяршаі-2014» – удзельнікаў пазнаёмілі са станам спраў па асноўным пытанні парадку дня. Сёлета ва ўборачнай кампаніі будуць задзейнічаны 96 камбайнаў. Агульны працэнт іх гатоўнасці сёння ўжо перасягнуў адзнаку ў 80 працэнтаў. Згодна з агучанай інфармацыяй, праблемы з рамонтам уборачных агрэгатаў пакуль ёсць у КСУП «Падбярэззе», «Пяршаі-2014», ААТ «Лоск» і КСУП «Сівіца», а таксама ў вытворчых участках ТАА «Тарасава». Затое атрымалі станоўчыя характарыстыкі ААТ «Багданаўскае», «Агра-Вішнеўскі», «Агра-Дубінское», СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз». На пільным кантролі і падрыхтоўка зернесушыльных комплексаў. Распрацаваны нарматыўныя дакументы, вызначана сістэма аплаты працы работнікаў палёў. Непасрэдна ў Пяршаях у жніво ўступяць 10 камбайнаў, сярэдняя нагрузка на адзін без уліку рапсу складзе 340 гектараў. Аднак на лінейцы гатоўнасці выявіліся некаторыя непрыемныя моманты, якія паслужылі падставай для аб’ектыўнай крытыкі кіраўніка раённай вертыкалі ўлады. Мікалай Анатольевіч звярнуў увагу на недапрацоўкі персаналу і даручыў выправіць хібы ў максімальна сціслыя тэрміны. Ад гэтага залежыць не толькі захаванне народнага дабра, але і асабістая бяспека задзейнічаных на жніве механізатараў.

Зусім іншыя, пазітыўныя ўражанні засталіся ў прысутных пасля наведання зернесушыльнага комплексу гэтай гаспадаркі. Яна ўжо гатова прыняць першыя тоны новага ўраджаю, паспяхова вырашаецца і пытанне з газавым палівам, неабходным для работы гэтага і падобных яму аб’ектаў. Вынесена агульнае патрабаванне дадатковага кантролю за станам вогнетушыльнікаў – іх трэба праверыць, пры неабходнасці перазаправіць, а некаторыя – і замяніць.

У рамках кантролю за добраўпарадкаваннем населеных пунктаў М. А. Астрэйка ўказаў на некаторыя агрэхі па належным утрыманні зялёных зон як на тэрыторыі населеных пунктаў, так і на прыдарожных палосах. У прыватнасці, на асобных участках трэба правесці дадатковае падкошванне расліннасці.

У КСУП «Сівіца», куды ў рамках пасяджэння неўзабаве заехалі, 8 камбайнаў. Ва ўборцы будзе задзейнічана 6: адзін аварыйны, не падлягае аднаўленню, а на другі для запуску ў эксплуатацыю патрабуецца істотная сума. Старшыня райвыканкама такі расклад спраў таксама пакрытыкаваў: не ў час уборкі трэба займацца спісаннем старой тэхнікі. Абгрунтаваныя прэтэнзіі былі прад’яўлены і да элементарнага тэхнічнага стану жняярак. На выпраўленне – мінімум часу.

ААТ «Суднікаўскі» мае 6 камбайнаў, сёння амаль усе яны гатовы да масавага жніва, вядуцца дробныя аднаўленчыя работы. Тэрыторыя мехдвара ўпарадкавана, гаспадарка «пазбавілася» ад лішняга металалому. У плюс, вядома, ідзе і ўладкаванне быту механізатараў: на завяршальнай стадыі будаўніцтва знаходзіцца душавая. Ёсць пэўныя недапрацоўкі па ўтрыманні прыдарожных палос на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства, на гэта і было ўказана кіраўніку.

На падвядзенні вынікаў пасяджэння, акрамя арыенціра на хутчэйшае прывядзенне тэхнікі ў рабочы стан, была звернута ўвага на добраўпарадкаванне могілкаў, уездаў і выездаў з населеных пунктаў, а таксама дарожных аб’ектаў. Наперадзе – вялікі ўчастак работы па ўборцы зерневых, усім трэба «падцягнуцца», каб забяспечыць упэўнены ход жніва. Вядома, нюансы ёсць, але яны вырашальныя. План-мінімум нашых аграрыяў – сабраць ураджай не меншы, чым летась, а  ў гэтым пытанні важная кожная дэталь. Тэхнічны стан зернеўборчаных агрэгатаў тут іграе адну з ключавых роляў, а таму спецыялісты прыкладуць максімум намаганняў для паспяховага вырашэння пастаўленых задач.

Сяргей САДОЎСКІ, фота аўтара

да-ўборкі1

да-ўборкі2

да-ўборкі3

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars