У фінал не трапілі

4iant8j50p6osc4oc04gsgw4w

На стадыёне ў мікрараёне Сельгастэхнікі прайшлі занальныя спаборніцтвы па футболе паміж дарослымі ў рамках спартакіяды сярод сельскіх жыхароў ”Залаты колас”. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды нашага, Дзяржынскага і Нясвіжскага раёнаў. Перамогу святкавалі дзяржынскія футбалісты, якія і працягнуць выступаць у фінале абласной спартакіяды. Кожную зону будуць прадстаўляць толькі каманды-пераможцы. Нашы футбалісты занялі другое месца.

КУБАК ЗНАЙШОЎ ГАСПАДАРОЎ

    У зоне адпачынку “Гардынава” прайшлі спаборніцтвы на кубак Валожына па пляжным валейболе. У спаборніцтвах удзельнічалі 8 каманд.

Першае месца заваяваў дуэт у складзе Дзмітрыя Пашкоўскага і Вадзіма Журкевіча. Другое месца занялі Аляксандр Фіялка і Аляксандр Данік, трэцімі прызёрамі сталі Валерый Карцялёў і Юрый Петрашкевіч. Тройка лепшых узнагароджана граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і грашовымі прызамі.

 

ДА МІЖНАРОДНАГА ДНЯ ШАХМАТ

    У раённай бібліятэцы прайшоў шахматны турнір, прымеркаваны да Міжнароднага дня шахмат, які адзнаецца ў гэтым месяцы. Лепшага іграка за шахматнай дошкай вызначалі 8 аматараў старажытнай інтэлектуальнай гульні.

Удача спрыяла Андрэю Кашкану, другое і трэцяе месцы занялі Міхаіл Чорны і Вячаслаў Косік. Усе яны адзначаны граматамі і грашовымі прызамі.

Наталля ШТЭЙНЕР

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars