Рыхтуюцца прымаць ураджай

рыхтуюцца прымаць ураджай

Для вучняў Вішнеўскай школы Віталя БУНКЕВІЧА, Алены ДРЫГА, Дзмітрыя ГАРДЫНЦА, Арцёма ПОКЛАДА і Дзяніса ГАРДЫНЦА летнія канікулы – не толькі магчымасць адпачыць ад заняткаў. Працавітыя юнакі і дзяўчына-небеларучка з маленства прывучаны да працы – дапамагаюць бацькам па гаспадарцы. А сёння яны – часовыя работнікі ААТ “Агра-Вішнеўскі”. Пакуль пік уборачнай кампаніі 2017 года яшчэ ўперадзе, маладзёжная каманда займаецца навядзеннем парадку на мехдвары і зернатаку гаспадаркі. Гэтыя прадстаўнікі сучаснай моладзі не цураюцца любой работы, аднак з хваляваннем чакаюць моманту, калі працаўнікі вёскі прыступяць да адказнай місіі – уборкі хлеба. У гарачую пару іх маладая энергія вельмі дарэчы.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Фота Сяргея БОБРЫКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars