Сумная статыстыка…

i

У раёне за 6 месяцаў адбыўся 21 пажар, загінулі 3 чалавекі. Прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём, а дакладней – курэнне ў стане алкагольнага ап’янення.

Статыстыка сумненняў у тым, што праблема існуе, не пакідае. Большасць падобных надзвычайных сітуацый – вынік бестурботнасці. Ведаюць пра гэта ўсе, але факт застаецца фактам. І толькі калі залішняя самаўпэўненасць і халатнасць абарочваюцца прыездам выратавальнікаў, становіцца зразумела: усё-такі пагроза была рэальнай. І бясконцыя перасцярогі з боку работнікаў РАНС ужо не здаюцца такімі назойлівымі. Хоць недастаткова часам і гэтага… Некаторых заядлых курцоў выратавальнікі выцягвалі з «абдымкаў» смерці неаднаразова.

“Выпілі, закурылі, заснулі, загарэліся” – паслядоўнасць, бясспрэчна, банальная, аднак дзейнічае безадказна. Віноўнікі пажараў часцей гінуць не ад самога агню, а ў выніку атручвання прадуктамі гарэння. У стане алкагольнага ап’янення людзі не здольныя адэкватна ўспрымаць рэчаіснасць і, як вынік, пазбаўлены інстынкту самазахавання. Так і засынаюць з непатушанай цыгарэтай, ад якой спачатку загараюцца пасцельная бялізна, а затым і іншая маёмасць.

Як паказвае практыка, грэбаванне элементарнымі правіламі бяспекі – рызыка не толькі для саміх парушальнікаў, але і для іх блізкіх. Выпадкі, калі разам з віноўнікамі пажараў гіне ўся сям’я, не адзінкавыя.

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars