Пашанцавала стаць студатрадаўцамі

пашанцавала

Лета – пара адпачынку. Але многія юнакі і дзяўчаты разглядаюць гэты час як магчымасць знайсці прымяненне сваім сілам і энергіі.

Працаўладкаванне ў студатрад дае магчымасць не толькі зарабіць, але і садзейнічае дадатковай камунікацыі, наладжванню патрэбных кантактаў, спрыяе прафесійнай арыентацыі.

Раённы камітэт ГА “БРСМ” агітацыйную кампанію распачаў яшчэ ў лютым. Праведзены акцыі “Выбіраем студатрад”, “Праца – гэта крута!”. Кожны з маладых людзей, хто меў намер знайсці работу падчас працоўнага семестра, пакідаў заяву ў спецыяльным журнале. Таксама можна было выказаць пажаданне наконт спецыялізацыі будучага атрада. Усяго былі зарэгістраваны 53 жадаючыя. У выніку заключаны трохбаковыя дагаворы паміж зацікаўленымі бакамі – установамі адукацыі, РК ГА “БРСМ” і прадпрыемствамі, што прадастаўляюць працоўныя месцы. Сфарміраваны атрады па сельскагаспадарчым, экалагічным і сэрвісным накірунках.

Мы сустрэліся з прадстаўнікамі гімназіі, што атрымалі работу ў гандлёвых кропках райспажыўтаварыства. Двайняты Болвахі скончылі 11 класаў. Наперадзе ў іх – вучоба ў сталіцы. Дзяніс мае намер стаць студэнтам БНТУ, а Ларыса падала дакументы ў юрыдычны каледж пры БДУ. Брат і сястра працуюць у магазіне “Гасцінец”. Валерыя Петыш і Вольга Лысенка скончылі 8-ы клас. Месца іх часовай працы – магазін “Ветразь”. Юныя “работнікі гандлю” задаволены. З аднаго боку, ёсць нагрузка (патрэбна граматна размясціць тавар на паліцах, своечасова вывезці ў гандлёвую залу неабходныя прадукты). З другога боку адказнасць мінімальная. Да таго ж, цікава. Наведвальнікі магазінаў прымаюць студатрадаўцаў за пастаянных прадаўцоў, таму хлопцы і дзяўчаты стараюцца быць у курсе, дзе які тавар знаходзіцца, ці маецца яго запас. Працуюць яны па чатыры гадзіны ў дзень, таму стаміцца не паспяваюць. Работнікі райспажыўтаварыства дапамогай энергічных “кадраў” задаволены і, у сваю чаргу, спяшаюцца падтрымаць іх ініцыятыву.

Агульнае кіраўніцтва работай студатрадаў ажыццяўляе аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Вялікая ўвага надаецца  тэхніцы бяспекі. На гэтым тыдні для груп, што працуюць пры жылкамунгасе і райспажыўтаварыстве праведзена акцыя “Летні патруль”, падчас якой моладзі яшчэ раз нагадалі аб правілах супрацьпажарнай бяспекі.

Члены кожнай працоўнай каманды ведаюць, што пры неабходнасці любое пытанне ім дапамогуць вырашыць камандзіры ці іх намеснікі – самыя вопытныя арганізатары дадзенай работы: Мікалай Антонавіч Камінскі, Данута Іванаўна Аляксандрава, Любоў Аляксандраўна Рынкевіч.

Для моладзі прадугледжаны і пазнавальна-забаўляльныя мерапрыемствы, за арганізацыю якіх адказвае РК ГА “БРСМ”. Ужо зараз кожны, хто пажадае, можа стаць удзельнікам конкурсу “У аб’ектыве студатрад”. Для гэтага патрэбна зрабіць цікавае тэматычнае сэлфі. Пераможцы раённага і абласнога этапаў у кастрычніку змогуць прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе.

У хуткім часе распачнуць работу яшчэ тры атрады, пляцоўкамі для іх стануць ААТ “Лоск”, ААТ “Суднікаўскі” і КСУП “Сівіца”. Маладыя людзі зоймуцца праполкай агародніны, будуць сушыць зерне.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars