Адзін з першых на жніве

Официально

У ААТ “Багданаўскае” пачалася ўборка рапсу. На ўчасткі, дзе культура даспела, выйшаў зернеўборачны камбайн “Палессе-12”. За два дні працы камбайнер Міхаіл Мечыслававіч ГРЫНКЕВІЧ намалаціў 20 тон масланасення рапсу.

Адказнаму работніку ў гаспадарцы традыцыйна даручаюць самыя складаныя заданні. У гэтым годзе з-за надвор’я рапс выспявае нераўнамерна, таму і ўбіраць яго даводзіцца выбарачна. Міхаіл Мечыслававіч з веданнем справы падыходзіць да вырашэння пастаўленай задачы. Не дзіва – за плячамі ў яго 10 уборачных кампаній.

   Як адзначыў намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Анатоль Вацлававіч Рыснік, гэты малады чалавек пра працу на зямлі ведае ўсё і, калі ідзе гутарка аб агульнай справе, ніколі не скажа “не”. На жніве ён адзін з першых. У астатні час выконвае розныя работы – вывозіць арганіку, падвозіць корм жывёле. Сам лічыць, што галоўнае ў любой справе – вопыт і старанне. “Шкада, што пакуль намалаціў няшмат, але гэта папраўлю. Галоўнае, каб прырода не падводзіла. А ў цэлым, ураджай абяцае быць нядрэнны,” – паведаміў механізатар.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Фота Сяргея БОБРЫКА



Добавить комментарий