Расія прыме XIX сусветны фестываль моладзі і студэнтаў

bolee-100-stran-podali-zayavki-na-uchastie-v-sochinskom-festivale-molodezhi_1

Застаецца зусім няшмат часу да моманту, калі Расія адкрые дзверы для маладых людзей з усяго свету. Ужо цяпер праходзяць ключавыя падзеі падрыхтоўчага этапу: пачаўся адбор удзельнікаў і валанцёраў фестывалю, фарміруюцца тэмы дыскусійнай праграмы, а моладзь падключаецца да фестывальнага руху. Мерапрыемства стане самай грандыёзнай маладзёжнай падзеяй года!

Фестываль закліканы кансалідаваць маладзёжную сусветную супольнасць, умацаваць міжнародныя сувязі, а таксама развіваць міжнацыянальнае і міжкультурнае ўзаемадзеянне. Адной з асноўных задач будучага фэсту стане сумесная прапрацоўка вобраза будучыні маладымі людзьмі з розных краін свету, спроба сфармуляваць адказы на найбольш актуальныя выклікі, якія стаяць перад пакаленнем.

Фестываль пройдзе з 14 па 22 кастрычніка бягучага года. Ключавыя падзеі адбудуцца ў Алімпійскім парку Сочы, акрамя таго, культурная і забаўляльная праграма мерапрыемства пройдзе ў некалькіх дзясятках розных кропак горада. Упершыню ў гісторыі асноўныя падзеі маладзёжнага фестывалю будуць праходзіць не ў сталіцы дзяржавы, і ў той жа час у грандыёзным свяце будзе задзейнічана ўся краіна. Старт СФМС-2017 дасць Міжнародны парад студэнцтва 14 кастрычніка ў Маскве. Частка замежных удзельнікаў у першыя тры дні фестывалю наведае 17 расійскіх рэгіёнаў ад Уладзівастока да Калінінграда, ад Севастопаля да Санкт-Пецярбурга.

Удзельнікамі фестывалю стануць студэнты і маладыя спецыялісты рознага профілю больш чым са 150 краін свету. Узрост удзельнікаў – ад 18 да 35 гадоў. У Сочы прыедуць самыя актыўныя маладыя людзі, якія ўжо сёння сталі лідарамі ў сваіх галінах. Агульная плануемая колькасць удзельнікаў фестывалю – 20000, з іх 10000 расійскіх і 10000 замежных маладых людзей, якія паспяхова пройдуць этапы конкурснага адбору.

Усім ім будзе прапанавана распрацаваць канцэпцыю развіцця планеты да 2030 года, вынікам стане нейкі вобраз будучыні, бо менавіта ад іх рашэнняў будуць залежаць лёсы краін, рэгіёнаў і свету ў цэлым. Дапамагаць у арганізацыі найбуйнейшай маладзёжнай падзеі года будзе корпус добраахвотнікаў. Валанцёрамі свету стануць 5000 чалавек з Расіі і замежжа ад 18 гадоў.

Сёння на сайце russia2017.com зарэгістравана звыш 100 тысяч чалавек, у тым ліку расійскіх, замежных прэтэндэнтаў і валанцёраў, сярод якіх, безумоўна, ёсць маладыя прадстаўнікі Міншчыны. Заявачная кампанія была закрыта 1 ліпеня. Фінальныя спісы ўдзельнікаў будуць сфарміраваны да 1 жніўня.

У падрыхтоўцы фестывалю прымуць удзел больш за 200 грамадскіх паслоў з Расіі і замежных краін, сярод іх – лепшыя прадстаўнікі культуры і спорту, выдатныя навукоўцы, палітыкі, грамадскія дзеячы, журналісты і многія іншыя.

Парадак форуму-2017 уключае ў сябе дыскусійныя і адукацыйныя фарматы па найбольш актуальных глабальных праблемах, распрацаваныя з улікам 17 Мэтаў устойлівага развіцця, якія былі сфармуляваны Арганізацыяй аб’яднаных нацый. Кожны дзень фестывалю будзе прысвечаны аднаму з макрарэгіёнаў планеты (Амерыка, Блізкі Усход, Азія і Акіянія, Еўропа, Расія як гаспадыня мерапрыемства). Сярод тэм дыскусійнай праграмы:

– праектаванне будучыні: архітэктура і дызайн;

– глабальная палітыка і міжнародная бяспека. Выклікі будучыні;

– экалогія і здароўе;

– будучыня навукі і глабальнай адукацыі;

– эканоміка і прадпрымальніцтва. Драйверы будучыні;

– індустрыі-2035;

– платформа грамадзянскага развіцця;

– культура свету-2030 і многія іншыя.

Маладыя кінематаграфісты, мастакі, дызайнеры прадставяць вынікі сваёй работы ў розных фарматах. Удзельнікам з усіх краін свету будзе прапанавана здаць нормы ГПА, паўдзельнічаць у ЭКАгонцы, сабраць каманду на футбольным полі, корце або хакейнай пляцоўцы.

Афіцыйнымі мовамі фестывалю выбраны рабочыя мовы ААН: англійская, арабская, іспанская, кітайская, руская, французская.

Наш кар.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars