Не толькі гран-пры, дыпломы, але і масу станоўчых эмоцый

не-толькі1

падарыў юным ракаўчанам чарговы фестываль-конкурс

У дні летніх канікул прайшоў ХIII Міжнародны фестываль-конкурс “Artisticsummer” у рамках праекта “Караван культуры” Заходняе Памор’е, горад Волін (Польшча). У конкурсе ўдзельнічалі дзіцячыя калектывы з Расіі, Беларусі, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Казахстана, Германіі, Нідэрландаў.

 

Творчыя выпрабаванні праходзілі ў дзвюх намінацыях: інструментальная творчасць (салісты і ансамблі) і дэкаратыўна-прыкладное і выяўленчае мастацтва.

Гран-пры конкурсу заваяваў ансамбль «Менестрэлі» Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам акардэаністкі Кацярыны Дварэцкай. У выкананні пераможцаў прагучалі “Сонечныя акуляры” Е. Аджэхоўскі і вядомы саўндтрэк з кінафільма “Піраты Карыбскага мора” ў аўтарскай аранжыроўцы.

У намінацыі “Інструментальная творчасць (сола)” у катэгорыі 10-12 гадоў другое месца прысуджана вучаніцы 6 класа Ракаўскай ДШМ, цымбалістцы Святлане Балабан (выкладчыца К. Сеніна), якая выканала “Беларускую польку” Пукста.

Акрамя непасрэдна конкурсу ўсе дзеці і настаўнікі ўдзельнічалі ў майстар-класах па цыркавым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, наведвалі інтэграваныя заняткі з вядомым у Польшчы саксафаністам, педагогам і дырыжорам дзіцячага аркестра ўдарных інструментаў Валерыем Бур’яненкам. Вынікам такіх заняткаў стала выкананне ўсімі ўдзельнікамі песні на польскай мове.

На трэці фестывальны дзень “Менестрэлі” прынялі ўдзел у сумесным канцэрце на свяце “Дні Воліна”. Там педагогам былі ўручаны падзячныя пісьмы ад бургамістра горада. За час знаходжання ў Польшчы юныя музыканты атрымалі шмат станоўчых эмоцый, новыя ўражанні ад актыўнага адпачынку на Балтыйскім узбярэжжы, экскурсій у розныя гарады краіны. Як сапраўдныя менестрэлі, яны наведалі Мальборк, Гданьск, Шчэцін і іншыя гарады, пазнаёміліся з іх славутасцямі.

 

Наталля ШТЭЙНЕР

Фота прадастаўлены дырэкцыяй

Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў

не-толькі

не-толькі1

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars